У Белавежскай сярэдняй школе прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Тыдню роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”. У Тыдні прымалі ўдзел вучні 5 – 11 класаў. Настаўніцай беларуская мовы і літаратуры Стрэхай Надзеяй Уладзімірайнай былі праведзены цікавыя мерапрыемствы, якія давалі магчымасць кожнаму вучню праявіць свае не толькі інтэлектуальныя здольнасці, але і творчыя.
У першы дзень Тыдня праходзіла акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску”. На працягу Тыдня вучні з задавальненнем удзельнічалі ў розных мерапрыемствах.
Вялікую зацікаўленасць дзеці праявілі ў моўным турніры “З легендаў і казак…”, у віктарыне “Знаўцы роднай мовы”. На перапынках гучалі беларускія песні, вершы. Цудоўна прачытала верш М.Танка “Маці” вучаніца 11 класа Дзюбенка Ксенія. Вельмі прыгожа выканала песню “Не бывае неба лепшага” Мішына Паліна.
Майстар-клас беларускіх танцаў паказаў гурт “Белавежская цявінка”. Як заўсёды, вучняў зацікавіў конкурс малюнкаў “Мой родны кут, як ты мне мілы”. Праз вобразныя сродкі мастацтва вучні паказалі прыгажосць і непаўторнасць беларускага краю. Вучні таксама прэзентавалі цікавыя віншавальныя паштоўкі “Пажаданні роднай мове”.
Навучэнцы 5 класаў наведалі школьны музей. Там яны пазнаёміліся з экспанатамі беларускай сялянскай хаты. Цікавай і захапляльнай была гэта завочная экскурсія ў мінулае. Асабліва вучняў уразіла нацыянальнае адзенне: не адзенне – заглядзенне!
Усе мерапрыемствы, праведзеныя ў рамках Тыдня, спрыялі выхаванню павагі да роднай мовы, да Беларусі. Родная мова – гэта не толькі сродак зносін, жывая повязь пакаленняў, але і сродак выяўлення душы чалавека.