З любові да роднай хаты, з вывучэння гісторыі народа пачынаецца любоў да роднага краю, да Радзімы. З дзяцінства прывіваецца патрыятызм чалавеку, а перш за ўсё ў сям’і і ў дзіцячым садку, таму што там пачынаецца фармiравацца светапогляд грамадзяніна. Без ведання роднай мовы, гісторыі, культуры, традыцый няма і патрыёта сваёй Радзімы.
У дзіцячым садку №2 г. Каменца з 19 па 23 лютага праходзіў “Тыдзень беларускай мовы”.
Кожны дзень тыдня быў насычаны цікавымі мерапрыемствамі і меў сваю тэматычную назву: “Мой родны кут, як ты мне мілы”, “Вясёлыя гульні па-беларуску”, “21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы”, “Дзень беларускай лялькі і цацкі”, “Па старонках беларускіх казак”.
Першы дзень тыдня пачаўся з прывітання выхаванцаў, бацькоў і выхавацеля на беларускай мове. Было прыемна назіраць, як з самай раніцы і на працягу ўсяго тыдня, чулася родная гаворка: добрай раніцы, дзякуй, калі ласка, выбачайце, рады вас бачыць, прыемнага апетыту.
Педагогi рассказалi дзецям аб асаблiвасцях, традыцыях роднага краю. Разглядалi фотаздымкi любiмага горада, чыталi казкi, гулялi ў беларускiя гульнi. Дашкаляты пазнаёміліся з цудоўнымі беларускімі рушнікамі, даведаліся, якімі ўзорамі ўпрыгожвалі іх беларусы, і самі паспрабавалі сябе ў ролі народных майстроў. Рушнікі атрымаліся як сапраўдныя!
Дзеці прымалі ўдзел у гульнях-драматызацыях па матывах знаёмых беларускіх народных казак, гулялі ў беларускія рухомыя гульні, якія адлюстроўваюць нацыянальныя абрады, святы: “Лянок”, “Гарлачык”, “Блін гарыць” і іншыя.






Хотите читать актуальные новости Каменца и Каменецкого района первыми?Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/navinykam
Это может быть интересно:
-
Делегаты ВНС о вкладе молодежи в развитие страны: мнение Елены Шурхай
-
ПРОКУРАТУРА ПРОВЕРИЛА ОРГАНИЗАЦИЮ ПИТАНИЯ ДЕТЕЙ В УЧРЕЖДЕНИЯХ ОБРАЗОВАНИЯ РАЙОНА
-
РОЖДЕСТВЕНСКИЙ ПОСТ 2025/2026: КОГДА НАЧИНАЕТСЯ, КАЛЕНДАРЬ ПИТАНИЯ ПО ДНЯМ, ПОСТНЫЕ БЛЮДА
-
Семейная традиция в «Агро-Заречье»: как сельский труд объединяет поколение за поколением
-
БЕСЕДА О КИБЕРБЕЗОПАСНОСТИ ПРОШЛА В ВЫСОКОМ