ТЦСАН: паслугі даступныя і якасныя

GE DIGITAL CAMERAДзяржаўная ўстанова “Камянецкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” была ўтворана паводле рашэння райвыканкама ад 25 сакавіка 2004 года, зацверджаны яе статут і штаты. З таго часу цэнтр пачаў працаваць як самастойная юрыдычная асоба. Першым дырэктарам установы была Валянціна Бачай, на змену ёй прыйшлі Людміла Жуковіч і Зоя Кунц. Са жніўня 2013 года кіруе Алена Шаблінская.

У чым заключаецца работа цэнтра? У аказанні садзеяння грамадзянам (сем’ям) у пераадоленні цяжкіх жыццёвых сітуацый, у прагназаванні і папярэджанні іх узнікнення, стварэнні ўмоў для самастойнага вырашэння ўзнікаючых праблем. Па стане на 1 студзеня гэтага года, на ўліку ў цэнтры – 8919 чалавек з сацыяльна неабароненых катэгорый насельніцтва. Асноўны від аказваемых паслуг – абслугоўванне грамадзян дома. Цяпер у цэнтры створаны і плённа дзейнічаюць пяць аддзяленняў, заняты 147 чалавек, з якіх 26 – спецыялісты і 121 – сацыяльныя работнікі. Пазнаёмімся бліжэй.

GE DIGITAL CAMERAАддзяленне пярвічнага прыёму інфармацыі, аналізу і прагназавання (загадчык Вольга Гандарэнка, спецыялісты па сацыяльнай рабоце Таццяна Віцвер і Вольга Ярмаловіч) адкрыта з верасня 2002 года. Тут вядзецца ўлік усіх катэгорый грамадзян, якія маюць патрэбу ў сацыяльным абслугоўванні, пярвічны прыём і кансультаванне людзей па пытаннях сацабслугоўвання.

Аддзяленне тэрміновага сацыяльнага абслугоўвання (загадчык Ірына Мартысюк, спецыялісты Ірына Кацура і GE DIGITAL CAMERAАксана Серадзюк) створана ў красавіку 2002 года. Асноўная яго мэта – аказанне грамадзянам, якія маюць патрэбу ў сацыяльнай падтрымцы, дапамогі разавага характару, накіраванай на забеспячэнне іх жыццядзейнасці. У гэтым аддзяленні вызначаюць права на прадастаўленне дзяржаўнай адраснай сацдапамогі ў выглядзе аднаразовай і (або) штомесячнай, для кампенсацыі затрат на набыццё падгузкаў, на аплату тэхнічных сродкаў рэабілітацыі, забеспячэння прадуктамі харчавання дзяцей першых двух гадоў жыцця. Тут аказваюць паслугі сядзелкі, а таксама прадастаўляюць бясплатныя паслугі няні сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 4-х гадоў, і сем’ям пры нараджэнні двух і больш дзяцей. Аддзяленне выконвае шырокі спектр платных аднаразовых паслуг, займаецца прыцягненнем спонсараў для аказання дапамогі маламаёмным грамадзянам. Пры гэтым аддзяленні працуе салон “Дабрачынных акцый”, праз які сем’і і састарэлыя забяспечваюцца адзеннем і абуткам. Арганізаваны пункт пракату сродкаў рэабілітацыі, хто мае патрэбу, паводле заключэння ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі, могуць узяць бясплатна апорныя і інвалідныя каляскі, а таксама мыліцы.

Каб забяспечыць даступнасць сацыяльнага абслугоўвання, у аграгарадку Каленкавічы ў лютым 2008 года быў адкрыты сацыяльны пункт. Ён размешчаны ў будынку былога сельвыканкама.

GE DIGITAL CAMERAАддзяленне сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі (загадчык Святлана Голуб, спецыяліст Святлана Парафянюк і псіхолагі Алена Пашковіч і Жанна Калянковіч) сваю дзейнасць пачало ў лютым 2003 года. Тут удзяляюць увагу сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, шматдзетным сем’ям, асобам з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, асобам, якія вярнуліся з месцаў пазбаўлення волі. У аддзяленні працуюць тры клубы: “Аптыміст” – для людзей шаноўнага ўзросту, “Падтрымка” –для маці, якія выхоўваюць дзяцей у няпоўных або нядобранадзейных сем’ях, “Клопат” – для маці, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў. А таксама арганізаваны групы самадапамогі: для былых выпускнікоў інтэрнатных устаноў – дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, ад 18 да 23 гадоў, – “Арыенцір”, пажылых грамадзян – “Актыўнае жыццё”. У межах пераемнасці і міжведамаснага супрацоўніцтва нашага цэнтра і цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі арганізавана група самадапамогі “Давер’е” – для бацькоў будучых выпускнікоў названага апошнім цэнтра.

Са снежня мінулага года ў нас пачаў работу гурток па навучанні пажылых людзей элементарным навыкам работы на камп’ютары. Яго наведваюць 10 чалавек.

Спецыялісты аддзялення ўдзельнічаюць у рэалізацыі праекта, мэта якога – стварэнне эфектыўнай сістэмы супрацьдзеяння дамашняму насіллю, асабліва ў адносінах да жанчын і дзяцей.

Аддзяленне сацыяльнай дапамогі дома (намеснік дырэктара, загадчык аддзялення Юлія Ліцук, інспектары па асноўнай дзейнасці Вольга Кныш, KONICA MINOLTA DIGITAL CAMERAТамара Бычкоўская) было ўтворана як эксперыментальнае ў 1988 годзе. Сёння яго асноўнай задачай з’яўляецца аказанне грамадзянам сацыяльна-бытавой і даўрачэбнай дапамогі, кваліфікаванага догляду дома. Тут працуюць 105 сацыяльных работнікаў, якія абслугоўваюць 410 пажылых грамадзян у 149 населеных пунктах раёна. У 2006 годзе адкрыты філіял аддзялення ў Высокім: 30 сацработнікаў абслугоўваюць 167 чалавек.

У 2013 годзе ўкаранёны новыя віды сацыяльных паслуг: прыёмная (у Дзмітровіцкім і Агародніцкім сельсаветах) і гасцявая (у Рэчыцкім сельсавеце) сем’і, група самаўзаемадапамогі (у Пелішчанскім сельсавеце).

GE DIGITAL CAMERAАддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў (загадчык Алена Федаровіч, спецыяліст Наталля Цэкала, кіраўнікі гурткоў Ларыса Калянюк і Іна Зейберт) адкрыта са снежня 2010 года і прызначана для аказання садзеяння ў сацыяльна-бытавой, сацыяльна-працоўнай і сацыяльна-псіхалагічнай рэабілітацыі інвалідаў (як правіла, старэйшых за 18 гадоў), у тым ліку выпускнікоў цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Для навучання навыкам самаабслугоўвання, развіцця творчага патэнцыялу, арганізацыі адпачынку і зносін арганізавана работа 7 гурткоў і клуба для сем’яў інвалідаў.

У ТЦСАН таксама працуюць: юрыст Людміла Ліцкевіч (аказвае грамадзянам юрыдычныя кансультацыі), галоўны бухгалтар GE DIGITAL CAMERAТаццяна Шчычко, бухгалтар Тамара Лебедзева, эканаміст Галіна Плітко (выконваюць работы па бухгалтарскаму ўліку, аналізу і кантролю за выкарыстаннем грашовых сродкаў і матэрыяльных каштоўнасцей, праводзяць налічэнні зарплаты, дапамог для дзяцей, бальнічных лісткоў, ажыццяўляюць эканамічную дзейнасць установы), вадзіцель Ігар Шувалаў.

Такім чынам, увесь калектыў ТЦСАН клапоціцца аб тым, каб прынесці карысць кожнаму нашаму кліенту і грамадству. Выконваючы свой прафесійны абавязак, сацыяльныя работнікі ўстановы высвятляюць не толькі праблемы і патрэбы грамадзян, але і прапануюць сваё бачанне іх вырашэння, у тым ліку і канчатковага выніку сумесных дзеянняў.

Алена ШАБЛІНСКАЯ, дырэктар Камянецкага ТЦСАН.

Фота Ігара ШУВАЛАВА.

Добавить комментарий