У адкрытым акцыянерным таварыстве “Александрыя-Агра” – 6 малочнатаварных фермаў. На тэрыторыі існуючай фермы ў Пясках рыхтуецца да адкрыцця новая, на 620 галоў. Усяго ў гаспадарцы сёння 2510 галоў буйной рагатай жывёлы, з іх 826 – дойны статак. Днямі наведала малочнатаварную ферму “Агароднікі”, дзе летась прайшла рэканструкцыя.
МТФ “Агароднікі” ўключае ў сябе кароўнік з малочным блокам, будынак сухастою (яго, дарэчы, будавалі з нуля), 2 цялятнікі для дарошчвання цялят. Таксама на тэрыторыі фермы ёсць канюшня, дзе зараз жывуць 15 коней.
Рэканструкцыя разгарнулася на пачатку мінулага года. У кароўніку часткова заменена абсталяванне. З’явілася новая стацыянарная даільная ўстаноўка з даеннем у малакаправод. Сістэма ўтрымання рагуль – прывязная. Штодзённа праводзіцца механізаванае гноевыдаленне.
У новым будынку сухастою – бяспрывязная сістэма ўтрымання. Зараз тут ужо жывуць рагулі. Плануецца, што сюды паселяць статак, падзелены на два перыяды. Для іх тут створаны добрыя ўмовы: сухі падсціл, чыстая вада ў паілках, будзе зроблены выгульны дворык.
Усяго на рэканструкцыю фермы ўжо затрачана амаль 2,5 мільярда рублёў (гэта неканчатковая лічба, бо не ўсё абсталяванне стаіць на сваіх месцах), больш за 1 мільярд з якіх – банкаўскі крэдыт, 300 мільёнаў выдзеліла СААТ “Белавежскія сыры”. Астатнія грошы – уласныя сродкі.
На малочнатаварнай ферме зараз 174 каровы з дойнага статка, 106 цялят ад нараджэння да трох месяцаў, 232 – ад трох да паўгода (дарэчы, сюды малыя трапляюць з усіх фермаў гаспадаркі).
У вясенне-асенні перыяд каровы знаходзяцца на полі, але кругласутачнага выпасу тут няма, на ноч яны вяртаюцца на свае месцы. У зімовы час дойны статак мае магчымасць выйсці на выгульны дворык.
Належны догляд жывёлы – асноўнае правіла, якога павінны прытрымлівацца на кожнай ферме, бо менавіта ад гэтага залежыць канчатковы вынік. Па такім прынцыпе працуюць і ў “Агародніках”. Персанал фермы – 5 аператараў машыннага даення (4 – асноўныя, 1 – падменны), 4 – жывёлаводаў, слесар малакаправода, загадчыца і ветфельчар. Па словах галоўнага заатэхніка акцыянернага таварыства Івана Міраеўскага, усе, хто шчыруе на згаданай ферме, вельмі адказна ставяцца да сваіх абавязкаў. Для працаўнікоў тут, дарэчы, створаны ўсе ўмовы для гэтага: бытавы пакой з санвузлом, а таксама – чырвоны куток, дзе заўсёды напагатове “стаяць” напоўнены вадой чайнік і кубкі.
За мінулы год надой ад каровы склаў 6395 літраў (у 2011-м – 5119), а валавы – 973 тоны. У сярэднім ад каровы на малочнатаварнай ферме “Агароднікі” надойваюць каля 14 літраў малака ў дзень. У асноўным – вышэйшы гатунак. Некаторая частка надоенага малака ідзе на выпойванне маленькіх цялят. Сярэднясутачная прывага па ферме складае каля 500 г.
Вызначаны на ферме і лепшы аператар машыннага даення. Ім сёлета стала Алена Дземянчук. Яна, дарэчы, з’яўляецца лепшай ва ўсёй гаспадарцы. Яе надоі склалі каля 7-і тысяч літраў малака за год.
Вось такая яна – агародніцкая малочнатаварная ферма, дзе з кожным днём становіцца і “жыць”, і працаваць лепш.
Наталля ГРЫЦУК.
Фота аўтара.
Это может быть интересно:
-
Мошенники рассылают вирусы под видом фото в Telegram
-
Юные художники Каменетчины награждены по итогам районного смотра-конкурса «Остановим ВИЧ вместе!»
-
С 27 ноября по 5 декабря ГАИ Каменетчины контролировало готовность водителей к зимнему сезону
-
Посол Казахстана посетил «Беловежские сыры»: перспективы сотрудничества определены
-
Фоторепортаж. 50-летний юбилей отпраздновала средняя школа N2 г.Каменца имени А.И. Самуйлика