8 красавіка грамадскасць краіны адзначыць 95-гадовы юбілей ваенных камісарыятаў. Як адзначыў ваенкам раёна, падпалкоўнік Юрый Самашук, можна сказаць, што работнікі ваенкаматаў выконваюць задачы Міністэрства абароны на раённым узроўні. І дадаў, што сёння іх місія намнога больш гуманная, чым у далёкім 1918-ым…
Але аб абароне краіны трэба клапаціцца заўсёды. Таму галоўнай задачай ваенкамата па-ранейшаму застаецца распрацоўка ва ўзаемадзеянні з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі планаў правядзення мабілізацыі людскіх і транспартных рэсурсаў на час вайны. Безумоўна, мы супраць ваенных дзеянняў. Але і ў мірны час узброеныя сілы павінны атрымліваць неабходную колькасць людзей для забеспячэння надзейнай аховы дзяржавы.
– Значыць, армія бярэ свой пачатак з ваенкамата? – задаю пытанне ваеннаму камісару.
– Так, гэта і арганізацыя воінскага ўліку, прызыў грамадзян на ваенную службу, адбор кандыдатаў для яе праходжання па кантракце…
Тут ведаюць, якіх спецыялістаў і куды трэба паслаць, у якую вайсковую часць. І не толькі людзей, але і тэхніку. У абавязкі ваенкамата ўваходзіць і тэрытарыяльная абарона. Ёсць тэрытарыяльная група, вызначаны аб’екты, якія неабходна абараняць тэрытарыяльнымі войскамі, месцы, дзе гэтыя войскі павінны дыслацыравацца…
Райваенкамат таксама займаецца вырашэннем многіх сацыяльных пытанняў жыцця ваеннаслужачых і грамадзян, звольненых з радоў Узброеных Сіл, удзельнікаў вайны, воінаў-інтэрнацыяналістаў, сем’яў ваеннаслужачых, якія загінулі ў мірны час, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і іншых радыяцыйных аварый. Аказваецца дапамога грамадзянам у пошуку архіўных дакументаў, заведзены пашпарты на 28 воінскіх пахаванняў на тэрыторыі раёна, адноўлены імёны і знойдзены магілы тых, хто загінуў і прапаў без вестак у гады Вялікай Айчыннай вайны. У планах – перарэгістрацыя пасведчанняў удзельнікаў баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў, абмен гэтых дакументаў пачнецца з ліпеня 2014 года…
Колькі чалавек спраўляюцца з такім вялікім аб’ёмам работы? Аказваецца, усяго 15. Усім ім уласцівы прафесіяналізм, прынцыповасць, адказнасць у вырашэнні даручанай справы. Перш за ўсё гэта датычыць супрацоўнікаў мабілізацыйнай групы на чале з падпалкоўнікам Дзмітрыем Сінельнікавым, групы прызыву – начальнік капітан Дзяніс Сяргейчык, групы тэрытарыяльнай абароны, якую ўзначальвае маёр Ігар Невядомскі. Паспяхова выконваюць свае абавязкі галоўны спецыяліст па сацабароне і пенсійным забеспячэнні Наталля Сніцарэнка, начальнік сакрэтнай часці Людміла Валькова, галоўны спецыяліст мабілізацыйнай групы Сяргей Пыкавы і вядучы спецыяліст групы прызыву Сяргей Яноўскі.
Вера ІВАНЮКОВІЧ.
Это может быть интересно:
-
Прямые телефонные линии. Январь
-
Подводим итоги года с Оксаной Высогроцкой
-
Директор Каменецкой детской школы искусств Николай Кравчинский о своей общественной деятельности
-
Решение об определении помещений для проведения встреч кандидатов в Президенты Республики Беларусь, их доверенных лиц с избирателями, а также для предвыборных собраний, организуемых избирателями
-
Решение о выделении на территории участков для голосования мест для размещения агитационных печатных материалов кандидатов в Президенты Республики Беларусь