Турнір пакарыўся камянчанам

12698659862120-22 чэрвеня ў Пружанах праходзілі рэспубліканскія спаборніцтвы па стрытболе сярод юнакоў 1998-199 г.н.

Упершыню выступіла на гэтым спартыўным форуме і каманда Камянецкага раёна, якая прадстаўляла Брэстчыну. Права ўдзельнічаць у турніры юнакі дабіліся 15 чэрвеня на абласных стартах, якія прайшлі таксама ў Пружанах, дзе каманда Камянецкага раёна заняла першае месца. (Дагэтуль лепшым вынікам для нашых стрытбалістаў было другое месца ў мінулым годзе.)

Не стушаваліся камянчане і “на рэспубліцы”. Ва ўсіх шасці сустрэчах яны перайгралі сваіх візаві і, як вынік, сталі пераможцамі. У складзе камянецкай дружыны, трэнерам якой з’яўляецца Леанід Уласюк, выступілі Дзмітрый Швед, Павел Краўчынскі, Дзмітрый Шкель і Дзмітрый Мартысюк. Усе – вучні СШ №2 г. Каменец. Пераможцы ўзнагароджаны Кубкам, медалямі, граматай і грашовымі прэміямі Міністэрства спорту і турызму РБ.

 

* * *

Выступалі на абласных спаборніцтвах па стрытболе і дзяўчаты. Вучаніцы СШ №2 г.Каменец Дар’я Мышленнік, Анастасія Франковіч і Алена Кужалева, якія ўвайшлі ў склад каманды раёна, занялі чацвёртае месца.

Сяргей АЛЯШЧЭНЯ.

 

Добавить комментарий