Пятага красавіка ў аддзеле фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама прайшла жараб’ёўка Кубка раёна па футболе. Удзел у спаборніцтвах прымуць дзесяць каманд. Лёс накаўт-раўндаў вырашаць будзе адзін матч, прайграў – выбыў. Першымі, 21 красавіка на стадыі 1/8 фіналу, сустрэнуцца “Без праблем” і “Ніва” (гульня пройдзе ў Каменцы). Пераможцу ў наступным раўндзе ўжо чакае “Белавежскі”. У гэты ж дзень у Высокім высветліцца каманда, якая ў 1/4 згуляе з “Камянецкай пушчай”, – вызначаць лепшага будуць “Аграпрадукт” і “Усход”. Таксама на стадыі чвэрць фіналаў ў вочных паядынках сыдуцца “Агра-Зарэчча” і “Высокае”, “Доўбізна” і “Ставы”. Фінал пройдзе 19 красавіка ў Каменцы.
Сяргей АЛЯШЧЭНЯ.
Это может быть интересно:
-
Воспитанники ДЮСШ «Пуща» показали высокие результаты на соревнованиях по легкой атлетике
-
Команда ДЮСШ «Пуща» установила рекорд на спартакиаде Брестчины
-
Третья мировая. ФК «Нива» упускает победу над «Осиповичами»
-
Юные дзюдоисты Каменецкого района показали класс на открытом первенстве ДЮСШ «Пуща»
-
Открытое первенство в ДЮСШ «Пуща» по дзюдо на кубок ОВД Каменецкого райисполкома: честный спорт и яркие победы