Трывога сярод ночы

hjbhgdrt29 чэрвеня ў 3.36 з ахоўваемага аб’екта – магазіна “Гермес-1”, што па вуліцы Матросава ў Каменцы, паступіў сігнал на пульт Камянецкага аддзялення аховы. Адразу ж дзяжурная Марыя Ануфрыюк накіравала на месца здарэння нарад групы затрымання: міліцыянера-вадзіцеля Аляксандра Пратасевіча і міліцыянера-кінолага Сяргея Чурака, якія высветлілі на месцы, што з фасаднага боку магазіна ўзламаны і адчынены дзверы. Далейшы агляд правялі са службова-пошукавым сабакам: Айда хутка выявіла парушальніка ў гандлёвай зале за стэлажамі. Ім аказаўся непрацуючы, раней судзімы камянчанін, 1963 г.н., які выкарыстаў сякеру для ўваходу і спрабаваў пажывіцца ў магазіне. Выклікалі адказнага па аддзяленні аховы і следча-аператыўную групу райаддзела міліцыі, якія прадоўжылі разбор з парушальнікам.

Аляксандр ГАРУС.

На здымку: Сяргей Чурак і Аляксандр Пратасевіч з Айдай.

Фота аўтара.

1 thought on “Трывога сярод ночы

Добавить комментарий