На тэрыторыі Белавежскай пушчы ёсць сучасная кацельня, якая працуе на драўняных апілках.
Каля кацельні пабудаваны спецыяльны склад для захоўвання апілак. Дарэчы, іх дастаўка ажыццяўляецца з мясцовага лесазавода. Са склада па пнеўмапровадзе апілкі падаюцца вентылятарам у назапашвальны бункер, адкуль яны па трубапровадзе ідуць у малагабарытны бункер. Ужо адтуль ажыццяўляецца дазаваная падача спіральным шнэкам у катлы.
Як зазначыў інжынер-энергетык НП “Белавежская пушча” Рыгор Клімовіч, калі на дварэ прыкладна мінус 15-20 градусаў, то ў катлы трапляе каля 40 кубічных метраў апілак. Калі ж маразы сціхаюць – 15-20 кубічных метраў. З-за таго, што топяць адходамі вытворчасці, атрымліваецца эканомія, і немалая. Зона абслугоўвання дадзенымі катламі – увесь турыстычна-гандлёвы комплекс: рэстаран, басейн, тры гасцініцы, два адміністрацыйныя будынкі, склад, каўбасны і кандытарскі цэхі, музей… Працуюць тут па зменах чатыры аператары, якія сочаць за работай катлоў і ажыццяўляюць бесперапынную падачу апілак.
Апілкі – адходы, але ж якую карысць прыносяць Нацыянальным парку, дзе ім знайшлі практычнае прымяненне.
Наталля ГРЫЦУК
Фота аўтара
Это может быть интересно:
-
Александр Лукашенко подписал закон, комплексно корректирующий Кодекс об образовании
-
РЕСПУБЛИКАНСКИЙ ПРОСВЕТИТЕЛЬСКИЙ ПРОЕКТ «ПРЕЗИДЕНТСКАЯ РЕСПУБЛИКА» В КАМЕНЕЦКОМ РАЙОНЕ!
-
В Беларуси с 1 декабря вступят в силу изменения по оплате ЖКУ: что нужно знать
-
Подписаться на “Навіны Камянеччыны” можно не выходя из дома!
-
Александром Лукашенко внесены изменения в Указ «Об оплате труда работников бюджетных организаций»