Гэтая птушка – сярэдняга памеру, накшталт дзятла. Але мае больш яркае, незвычайнае чорна-аранжавае апярэнне. У яе доўгая і вузкая дзюба і прыгожы веерападобны чубок. Распазнаць удода лёгка і па голасе, бо яго крыкі часам нагадваюць слова “ўдод”.
У нашай краіне гэта звычайны від, хоць больш распаўсюджаны ён у паўднёвых раёнах. Птушкай 2013 года ўдода выбралі не з-за яркай “вопраткі” і пазнавальнасці, а найперш з прычыны праблем, якія ўзнікаюць у існаванні гэтага віду. Так, на сёння спецыялісты не ведаюць дакладны арэал распаўсюджвання ўдода і колькасць яго асобін. А галоўная праблема – “жыллёвая”: селяцца ўдоды ў дуплах, якія звычайна ўтвараюцца ў старых і сухіх дрэвах, а іх актыўна высякаюць. Вось і ўзнік дэфіцыт месцаў для гнездавання, таму ўдоды спрабуюць уладкаваць свае “кватэры” побач з чалавекам, што не заўсёды бяспечна. У сувязі з гэтым спецыялісты грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” сёлета плануюць правесці біятэхнічныя мерапрыемствы па стварэнні і засяленні штучных гняздоўяў для ўдодаў. Мяркуецца правесці поўнамаштабны ўлік віду на ўсёй тэрыторыі Беларусі. Будуць праведзены і традыцыйныя конкурсы малюнкаў і казак пра гэтую экзатычную птушку.
Андрэй НОВІК,
галоўны спецыяліст раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў
і аховы навакольнага асяроддзя.
Это может быть интересно:
-
В Каменце прошли районные соревнования «Снежный снайпер»
-
Узнали, какие фасады зданий Каменца поменяют цвет
-
Выбросил котенка? Отдашь заплату!
-
ВРЕМЯ ЧУДЕС. НОВОГОДНИЙ УТРЕННИК ДЛЯ ОДАРЕННЫХ ДЕТЕЙ РАЙОНА СОСТОЯЛСЯ В КАМЕНЕЦКОМ ГДК
-
В КАМЕНЦЕ ПРОШЕЛ РАЙОННЫЙ ЭТАП РЕСПУБЛИКАНСКОГО КОНКУРСА «100 ИДЕЙ ДЛЯ БЕЛАРУСИ»