Усіх гасцей святочнага канцэрта, што прыйшлі ў Дзень інвалідаў у Камянецкі ТЦСАН, з цяжкасцю змяшчала зала. Тут сабраліся людзі з абмежаванымі магчымасцямі, іх родныя, педагогі і шматлікія сябры, правераныя часам.
Віншаванні і падарункі падрыхтавалі першы намеснік старшыні райвыканкама Дзяніс Шпак, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Іна Карасінская, прадстаўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі імя У.Ігнатоўскага, старшыня раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Людміла Ліц, старшыня раённай арганізацыі ГА “Белая Русь” Людміла Жураўлёва, валанцёрскі атрад гімназіі г.Каменец “Дабрадзеі” пад кіраўніцтвам Аляксандры Дацкевіч, фіналістка конкурсу вакалістаў “Звонкая раніца”, вучаніца СШ №2 г.Каменец Лізавета Кірылюк, свяшчэннік Камянецкай Свята-Сімяонаўскай царквы айцец Валерый. Усе яны даўно супрацоўнічаюць з цэнтрам сацабслугоўвання і ўжо тры гады – з аддзяленнем дзённага знаходжання маладых інвалідаў. Яго наведвальнікі падрыхтавалі разнастайную канцэртную праграму. З дапамогай лялечнага тэатра расказалі добра знаёмую казку пра Калабка на новы лад. Людміла Алексяюк і Ігар Мшар прачыталі вершы (прычым, дзяўчына – уласны). Не абышлося без выступлення звонкагалосай Саны Салімавай, яе “Хутаранцы” падпявалі ўсе. З мудрай песняй пра шчасце выступіла Люда Алексяюк. Уважлівыя слухачы падтрымлівалі кожнага артыста апладысментамі, ніколі, прызнаюся, не паглыблялася ў атмасферу такой шчырай, цёплай еднасці! У ёй – сапраўдная сіла. Пасля канцэрта кожны жадаючы мог азнаёміцца з выставай вырабаў маладых інвалідаў.
Дырэктар раённага ТЦСАН Алена Шаблінская сардэчна дзякавала ўсім сябрам цэнтра, сваім калегам і выхаванцам, а таксама Дзмітрыю Фёдаравічу Зайчыку, які прадаставіў транспарт для паездкі маладых інвалідаў на абласное свята “Павер у сябе”.
Настасся НАРЭЙКА.
Фота Міколы ШУМА.
Это может быть интересно:
-
В Каменецком районе начнет курсировать новый автобусный маршрут
-
В Высоковской городской больнице грандиозные изменения. Что здесь делают?
-
В Высоком прошел региональный фестиваль для граждан пожилого возраста «Мы вместе»
-
Ветераны “Беловежских сыров” вернулись на производство. Зачем?
-
Житель Каменетчины к 100-летию получил паспорт с полной датой своего рождения