Да іх у межах рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Ад усёй душы” з віншаваннямі з нагоды Каляд прыйшлі шматлікія госці.
Сярод іх – старшыня Камянейкага райвыканкама Віталій Кулак, яго намеснік, старшыня раённай арганізацыі Беларускага Фонду міру Дзяніс Шпак, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Надзея Саўчук, благачынны цэркваў Камянецкай акругі, настаяцель Свята-Сімяонаўскага храма ў Каменцы, протаіерэй Сергій Буркоўскі, настаяцель храма Праабражэння Гасподняга ў Дзмітровічах Іаан Пашкевіч, старшыня раённай арганізацыі Чырвонага крыжа Галіна Пашкевіч і юныя валанцёры з мясцовай школы, начальнік райаддзела па надзвычайных сітауцыях Андрэй Парафянюк, а таксама намеснік старшыні савета пажылых грамадзян пры райвыканкаме Тамара Падлеская.
Не абышлося, вядома ж, і без падарункаў: карысных (сушылка для бялізны, бытавая тэхніка, прафілактычныя лістоўкі МНС) ды смачных (садавіны, хлеба ад Святланы Каліноўскай, цукерак, тортаў)… Дырэктар Камянецкага ТЦСАН Алена Шаблінская шчыра падзякавала ўсім за клопат і ўвагу да людзей сталага ўзросту.
А святочны настрой для ўсіх удзельнікаў свята стваралі калектывы з Відамлянскага СДК (“Вечарынка” і “Dellis”) і салістка Каленкавіцкага СДК Валянціна Салівончык. Побач з традыцыйнымі калядкамі гучалі релігіёзныя песнапенні ў выкананні праваслаўнага хору Дзмітровіцкай царквы. Арганізаваў канцэртную праграму Дзмітровіцкі СДК, а яе вядучым стаў Пётр Каралёў.













Хотите читать актуальные новости Каменца и Каменецкого района первыми?Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/navinykam
Это может быть интересно:
-
Пятага сакавіка сёлета Кандрату Крапіве споўнілася б 130 гадоў
-
Комментарий сенатора Александра Карпицкого, главного врача Брестской областной клинической больницы
-
В Каменце пройдут игры Чемпионата Республики Беларусь по баскетболу
-
Большой оптовый склад строительных материалов в Бресте: когда важен результат, а не витрина
-
Спортсмены ДЮСШ «Пуща» показали высокие результаты на соревнованиях