Сёння, 29 сакавіка, супрацоўнікі Камянецкага тэрытарыяльнага цэнтра сацабслугоўвання насельніцтва святкавалі 20-годдзе сваёй установы. У актавай зале Камянецкай дзіцячай школы мастацтваў адбылося святочнае мерапрыемства, прымеркаванае да гэтай падзеі.
Гасцямі яго сталі намеснік старшыні райвыканкама Дзяніс Шпак, які ўзначальвае раённую арганізацыю Беларускага фонду міру, старшыня раённага Савета дэпутатаў Аксана Высагроцкая, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Надзея Саўчук, начальнік фінаддзела райвыканкама Людміла Жамойціна, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Вольга Дашкевіч, благачынны цэркваў Камянецкай акругі, настаяцель Сімяонаўскага храма ў Каменцы, протаіерэй Сергій Буркоўскі, старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Павел Заграй, старшыня раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Галіна Пашкевіч і іншыя.
Лепшыя супрацоўнікі ТЦСАН атрымалі заслужаныя ўзнагароды розных узроўняў з рук гасцей, а таксама было нямала падарункаў для самой установы. І не менш важнымі сталі відэавіншаванні з вуснаў тых, каму сваю любоў, цеплыню, дабрыню і шчырасць сэрца аддаюць прадстаўнікі самай гуманнай прафесіі.
Завяршальным акордам свята сталі канцэртная праграма аркестра народных інструментаў “Камянецкія музыкі” Камянецкай ДШМ і выступленне спявачкі Марыны Жыцянёвай.
Настасся НАРЭЙКА
Фота аўтара
Хотите читать актуальные новости Каменца и Каменецкого района первыми?Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/navinykam
Это может быть интересно:
-
Лукашенко представили концепцию нового здания Национального исторического музея
-
Рентгеновский кабинет Каменецкой ЦРБ работает в особом режиме
-
На Брестчине принято решение о переносе областных «Дожинок» в Микашевичах
-
Виртуальные мосты к преступлению: риски для детей в социальных сетях и мессенджерах
-
Першы званок 2024/2025 навучальнага года празвінеў для вучняў сярэдняй школы ў Камянюках