Установа адукацыі падышла да Дня ведаў абноўленай ва ўсіх сэнсах. Па-першае, ёй прысвоена імя Аляксандра Самуйліка, камандзіра партызанскага атрада імя Кірава, ганаровага грамадзяніна Каменца. Па-другое, тут праведзены бягучы рамонт кабінетаў 1 паверха, рамонт калідораў і кабінетаў 3 і 4 паверхаў, а таксама рамонт санвузлоў. А яшчэ ў школе цяпер ёсць свой кабінет робататэхнікі (падарунак старшыні райвыканкама Віталія Кулака), абноўлены кабінеты хіміі, тэхнічнай працы… На ўсё гэта з раённага бюджэту затрачана 1 млн. 600 тыс. рублёў.
Ганаровымі гасцямі лінейкі, апрача Віталія Уладзіміравіча, гэтым цёплым сонечным ранкам, напоўненым пахам астраў, сталі: дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Кацярына Паздзяйкіна, начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Жанна Аўдзей, намеснік начальніка Камянецкага РАУС – начальнік крымінальнай міліцыі Валерый Карпішэвіч, гвардзіі старшы лейтэнант 111-й гвардзейскай артылерыйскай брыгады Віталій Шахоўскі, начальнік аддзела прымусовага выканання раёна Аляксандр Лявосік і дачка Аляксандра Самуйліка, чыё імя цяпер з гонарам носіць СШ №2, Зоя.
Асабліва хвалюючым сёлетні першы званок стаў для першакласнікаў (іх – 66) і выпускнікоў школы. Ім у першую чаргу, а таксама ўсім вучням, настаўнікам і бацькам госці свята адрасавалі свае самыя цёплыя пажаданні. Былі, вядома ж, і падарункі. Падзякай старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры і навуцы Кацярына Паздзяйкіна ўзнагародзіла настаўніцу матэматыкі Галіну Дымар, а яшчэ ўручыла падарункі 4 школьнікам, чые дні нараджэння прыпалі якраз на гэты вераснёўскі дзень. А новенькі мяч прэзентаваў школе Валерый Карпішэвіч.
Вельмі чулымі і ўсхваляванымі сталі выступленні настаўніцы пачатковых класаў Алены Козел і Івана Казарэза, чыя дачушка сёлета першы раз пайшла ў 1 клас.
Новы навучальны год распачаты. Няхай ён будзе плённым! У 814 вучняў школы над нумарам 2 імя Самуйліка для гэтага ёсць усё неабходнае!
Настасся Нарэйка
Фота аўтара
Хотите читать актуальные новости Каменца и Каменецкого района первыми?Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/navinykam
Это может быть интересно:
-
ЦЕРЕМОНИЯ ИНАУГУРАЦИИ ПРЕЗИДЕНТА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ АЛЕКСАНДРА ЛУКАШЕНКО СОСТОИТСЯ 25 МАРТА
-
Соцопрос для высоковчан: нужно ли благоустройство в районе СХТ?
-
В Военной академии Республики Беларусь будет проходить день открытых дверей
-
Знаменитый хирург из Высокого Николай Макарук отпраздновал свое 90-летие
-
14 юных жителей Каменетчины получили сегодня свои первые паспорта