Дарагія сёстры і браты! Вось і закончыўся час Вялікага Посту.
Для тых, хто яго перажываў, быў ён часам глыбокай малітвы, шчырага постнага пакаяння і ўчынкаў хрысціянскай міласэрнасці. Вялікі Тыдзень увёў кожнага з нас у час перажывання найвялікшых таямніц веры – хвалебнай мукі, смерці і ўваскрасення Езуса Хрыста, нашага Збаўцы. Кожны поводле сваіх магчымасцяў, паводле сваёй веры будзе перажываць свята Вялікадня. Так, як Апосталы Пётр і Ян, будзем бегчы да пустой магілы – каб убачыць і паверыць. Так, як Марыя Магдалена, будзем сведкамі праўды пра сустрэчу з Уваскрослым Хрыстом. Як Апосталы, будзем чакаць ўваходу Уваскрослага праз замкнёныя дзверы, каб пачуць Яго словы – супакой вам.
Няхай гэты дар Уваскрослага ўвойдзе ў сэрца кожнага чалавека, у кожны дом і кожную сям’ю, ува ўсе нашыя вёскі і гарады. Няхай на Сусвет, поўны неспакою і злосці, нянавісці і гневу, граху і нязгоды, сыдуць благаслаўленне і супакой Уваскрослага Хрыста, нашага Збаўцы. Каб мы, яго браты і сёстры, дзеці нашага найлепшага нябеснага Айца, згодна з Яго жаданнем перакавалі мячы на плугі і, сеючы хлеб, здолелі з ім дзяліцца любоўю і супакоем у нашым свеце, як найвялікшым Божым дары.
Ксёндз Віктар БАРЫСЕВІЧ,
пробашч парафіі Святых Апосталаў Пятра і Паўла ў Каменцы і парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Пелішчы.
Это может быть интересно:
-
Безопасные каникулы: ИДН Каменецкого РОВД и Каменецкий РОЧС провели профилактическое мероприятие для подростков
-
«Шаг к успеху» в ДОЛ «Верба»: Секреты самореализации и уроки ответственности
-
Пеноплекс как шумоизоляционный материал: возможности, ограничения и сравнение с альтернативами
-
Молодость, талант, энергия. Как в Каменце отметили День молодежи и студенчества
-
Опубликовали график плановых отключений электроэнергии в Каменецком районе