У пасяджэнні, якое ўзначаліла старшыня Камянецкага раённага Савета дэпутатаў Аксана Высагроцкая, прынялі ўдзел старшыня Камянецкага раённага выканаўчага камітэта Віталій Кулак, члены райвыканкама, старшыні Высокаўскага гарадскога і сельскіх Саветаў дэпутатаў.
Першае пытанне павесткі дня датычылася арэнды паверхневых водных аб’ектаў раёна, а менавіта – дзвюх сажалак у Відамлянскім і Войскім сельсаветах. Пасля даклада намесніка начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Крысціны Максімук і абмеркавання ўмоў арэнды з зацікаўленымі (дырэктарам КУШВП ЖКГ “Камянецкая ЖКГ” Паўлам Заграем і арандатарам Ільёй Канавалюком) было прынята адпаведнае рашэнне.
У прыватнасці, вырашана прадаставіць для вядзення таварнага рыбаводства і рыбаводства ў рэкрэацыйных мэтах сажалку “Бучамля” (у 0,2 км паўночна-ўсходней в.Бучамль 3 Войскага сельсавета, плошча – 25,21 га) на 5 гадоў – камунальнаму прадпрыемству, а сажалку “Лешня” (0,5 км паўночна-заходней в.Лешня Відамлянскага сельсавета, плошча – 2,9 га) на 5 гадоў – Ільі Канавалюку. Арандатары загадзя падрыхтавалі планы рыбаводства на названы вышэй тэрмін і вызначыліся з тым, дзе і калі будуць рэалізоўваць сваю прадукцыю насельніцтву.
Акрамя таго, у ходзе сесіі былі прыняты рашэнні аб змяненні рашэнняў Камянецкага раённага Савета дэпутатаў ад 4 лістапада 2019 года №66 і ад 30 снежня 2024 года №35. Адносна іх выступіла начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Людміла Жамойціна.




Хотите читать актуальные новости Каменца и Каменецкого района первыми?Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/navinykam
Это может быть интересно:
-
В Каменце пройдут игры Чемпионата Республики Беларусь по баскетболу
-
Израиль и США открыли ящик Пандоры, Иран объявил джихад. Главное о ситуации на Ближнем Востоке
-
БЕЗОПАСНО ЛИ В ВАШЕМ ДОМЕ? АКЦИЯ “ДОМ БЕЗ ПОЖАРА” ПРОШЛА НА КАМЕНЕТЧИНЕ
-
Папа Римский призвал не допустить «спираль насилия» из-за ситуации в Иране
-
Заявление Министерства иностранных дел Республики Беларусь в связи с обострением ситуации на Ближнем Востоке