70 працэнтаў высокаўскіх сыроў экспартуецца ў Маскву і другія рэгіёны Расіі.
Сыраробны завод – візітная картка Высокага, яго вядучае прадпрыемства. Дзесяць гадоў назад яно стала сумесным беларуска-расійскім адкрытым акцыянерным таварыствам “Белавежскія сыры” – было наладжана супрацоўніцтва з расійскай кампаніяй “Молпроминвест”.Расійскія партнёры мелі разгалінаваную дылерскую сетку ў Маскве і ўласную вытворчасць у горадзе Угліч. Яны аказалі дапамогу высакаўчанам у распачатай рэканструкцыі прадпрыемства: сюды прыйшлі сучасныя тэхналогіі, значна пашыраны асартымент, павялічаны аб’ёмы выпускаемай прадукцыі.
Штотыдня з Высокага для расійскіх спажыўцоў (цяпер завод супрацоўнічае з ТАА “Сінэргія”) адпраўляецца да 20-і тон сыроў цвёрдых сычужных – “Сметанковы”, “Сливочный”, “Российский”, “Полесский”, “Мраморный” – і мяккі “Белая Фета”. Сыры едуць у Маскву, Санкт-Пецярбург, Разань… Перавозчыкі – беларускія.
У Расійскай Федэрацыі гатовы да рэалізацыі значна большых аб’ёмаў высокаўскіх сыроў, хоць штогод іх экспартуецца на 8-9 млн. долараў ЗША. Аднак апошнім часам адпускная цана, гранічныя межы якой вызначыла Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання РБ, не зусім задавальняе расіян. У той жа час яны ведаюць пра высокую якасць высокаўскай прадукцыі. А гэта – катэгорыя вызначальная.
Усяго ж у Высокім выпускаюць 21 найменне сыроў, штомесяц адпраўляюць іх спажыўцам 300-320 тон. Рэзерв для нарошчвання аб’ёмаў ёсць – было б малако. Гэта – асноўная праблема дня сённяшняга. Дзеля яе вырашэння на заводзе была створана спецыяльная служба, што займаецца рамонтам, мантажом і абслугоўваннем абсталявання на фермах сыравіннай зоны. Высокаўскія сыраробы, зацікаўленыя ў павышэнні надояў, дапамагаюць гаспадаркам у набыцці кармоў, насення, прыбораў уліку і аналізу малака. З гэтага і пачынаецца якасць сыравіны, з якой – па старадаўніх рэцэптах і на сучасным абсталяванні – атрымліваюць якасны сыр.
Галіна НОВІК
Фота Міколы ШУМА
Это может быть интересно:
-
РЕСПУБЛИКАНСКИЙ ПРОСВЕТИТЕЛЬСКИЙ ПРОЕКТ «ПРЕЗИДЕНТСКАЯ РЕСПУБЛИКА» В КАМЕНЕЦКОМ РАЙОНЕ!
-
В Беларуси с 1 декабря вступят в силу изменения по оплате ЖКУ: что нужно знать
-
Подписаться на “Навіны Камянеччыны” можно не выходя из дома!
-
ГДЕ И КОГДА В КАМЕНЕЦКОМ РАЙОНЕ ПРОЙДУТ ПИКЕТЫ ПО СБОРУ ПОДПИСЕЙ?
-
Александром Лукашенко внесены изменения в Указ «Об оплате труда работников бюджетных организаций»