Вось ужо каля трыццаці гадоў ў “Агра-Зарэччы” жыве і працуе Тамара Сцепанюк.
А яе гісторыя самастойнага жыцця пачалася ў 1983-м годзе, калі яна прыехала з Драгічынскага раёна ў пошуках працы. Так трапіла ў колішні калгас “Беларусь”, дзе заняла пасаду лабаранта па малаку. Адміністрацыя калгаса адразу выдзеліла для маладой дзяўчыны месца ў інтэрнаце ў Войскай, дзе жылі і іншыя дзяўчаты. Будзённыя дні цягнуліся адзін за другім… Але Тамару, нават неяк выпадкова, напаткала сапраўднае жаночае шчасце – яна сустрэла свайго будучага мужа, які быў мясцовым прыгажуном. Любага Віталю прызвалі ў армію. Але Томачка дачакалася… У лютым 1987-га згулялі вяселле (дарэчы, сёлета адзначылі сярэбраны юбілей свайго шчаслівага сямейнага жыцця). Першы час жылі ў бацькоў мужа, але потым атрымалі свой асабісты куток – кватэру, у якой жывуць і зараз. З таго ж года Тамара Сцепанюк працуе разам з мужам на комплексе адкрытага акцыянернага таварыства “Агра-Зарэчча”. Яна – аператарам на адкорме, ён – механізатарам. Пад “кіраўніцтвам” Сцепанюкоў каля 800 цялушак. Так атрымалася, што разам і дома, і на рабоце…
У Тамары Мікалаеўны і Віталія Васільевіча двое дзяцей – сын і дачка. Яны ўжо дарослыя і самі падарожнічаюць па самастойным жыцці: разам са сваімі сем’ямі жывуць у Брэсце. Але вельмі часта наведваюць роднае гняздзечка ў Войскай, дзе іх заўсёды чакаюць любыя бацькі…
У кватэры Сцепанюкоў ніколі не абыходзіцца без прыемных пахаў свежаспечаных пірагоў і смачных страў. Увогуле, гатаванне – любімы занятак Тамары Мікалаеўны. І хоць вольная хвілінка выпадае рэдка, але любага мужа кожны дзень чакаюць смачныя стравы і на снеданне, і на абед, і на вячэру… А што яшчэ патрэбна, каб быць шчаслівай жанчынай? Любая сям’я і праца даспадобы – вось сакрэт жаночага шчасця ад Тамары Сцепанюк.
Наталля ГРЫЦУК
Фота аўтара
Это может быть интересно:
-
Девятиклассники из Высоковской СШ побывали на предприятии «Беловежские сыры»
-
В феврале в районе будет проводиться вакцинация домашней птицы
-
На участке в Высоковской СШ среди избирателей немало голосующих впервые
-
В ВЫСОКОМ ВПЕРВЫЕ ЗА ПОСЛЕДНИЕ 100 ЛЕТ ЗАФИКСИРОВАНА РЕДКАЯ ПТИЦА
-
Сказочный пряничный городок и Рождественский спектакль в этом году снова порадовал высоковчан