На гэтым тыдні ў Камянецкім тэрытарыяльным цэнтры сацабслугоўвання насельніцтва члены прэзідыума раённай ветэранскай арганізацыі сустрэліся з прадстаўнікамі абласнога савета ветэранаў: намеснікам старшыні Верай Дарашэнка і старшынёй сацыяльна-бытавой камісіі Ірынай Комлевай. Дырэктар цэнтра Зоя Кунц пазнаёміла з работай, якую праводзяць супрацоўнікі аддзяленняў, а старшыня савета ветэранаў Валянціна Маеўская расказала аб дзейнасці сацыяльна-бытавой камісіі, супрацоўніцтве са структурамі райвыканкама, РК прафсаюза работнікаў АПК. Госці пабывалі ў аддзяленні дзённага знаходжання інвалідаў, наведалі Камянецкую вежу і рэспубліканскі санаторый у Прыазёрскім.
Это может быть интересно:
-
Об истории, сфере здравоохранения и иных насущных вопросах говорили сегодня в Высоком
-
В Каменецком районе проходит единый день информирования
-
Спектакль “Паўлінка” ад Брэсцкай абласной калегіі адвакатаў пакажуць у Каменцы
-
Благоустройство на Каменетчине не прекращается: сегодня — в Ужиках
-
Профилактика с результатом: как в Каменецком районе работают с подростками