На пачатку лістапада ў Пелішчы адбыўся семінар актыву райсавета ветэранаў і райсавета ветэранаў педагагічных работнікаў. Галоўная мэта – абмен вопытам працы.
Удзельнікі семінара на чале з Валянцінай Маеўскай, старшынёй райсавета ветэранаў, наведалі падворак Надзеі Канановіч. Стваральніца дзівосных вырабаў, з якімі мы ўжо знаёмілі нашых чытачоў (“І “смецце” бывае прыгожым”, “НК” № 43), з задавальненнем распавяла іх гісторыю, азнаёміла прысутных са сваёй майстэрняй і вучыла сакрэтам такога незвычайнага рамяства, агучыла «рэцэпты» сваіх скульптур.
Пабывалі ў Пелішчанскай школе. Дырэктар Людміла Алексіна расказала аб добраўпарадкаванні тэрыторыі вакол будынка і ў ім. Яно і было відаць: на вуліцы мудрагелістыя кветнікі, прыдуманыя і зробленыя рукамі вучняў і педагогаў, а кабінеты – утульныя.
Асабліва спадабаліся ўдзельнікам экскурсіі ў этнаграфічныя музеі школы і сельскага Дома культуры. Што характэрна, усе экспанаты – «выхадцы» з Камянеччыны, сабраныя мясцовымі жыхарамі. У музеі чатыры аддзелы: посуд з гліны, сельскагаспадарчыя прылады працы, ткацкія вырабы і прылады для будаўніцтва.
За круглым сталом перайшлі да абмеркавання галоўных пытанняў семінара.
Людміла Алексіна пазнаёміла прысутных з выступоўцамі: намеснікам дырэктара школы па выхаваўчай працы Васілём Арабейкам, старшынёй прафсаюзнага камітэта Вольгай Раманчук. Абмяркоўвалі пытанні падтрымання традыцый і пераемнасці пакаленняў, працы з ветэранамі ў атрадзе “Міласэрнасць” і іншыя.
Удзельнікам семінара расказалі аб супрацоўніцтве школы з грамадскімі арганізацыямі, аб працы гурткоў, уцягванні дзяцей у пазашкольную дзейнасць. З прамовай выступіла таксама старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі ААТ «Агра-Пелішча» Таццяна Мурына, якая адзначыла вялікую ролю арганізацыі ў рабоце з пажылымі і адзінокімі людзьмі.
Член райсавета ветэранаў-педагогаў Людміла Раманюк расказала аб неабходнасці захавання традыцый у пераемнасці пакаленняў.
Падвяла вынікі Валянціна Маеўская.
Госці ад імя абедзвюх арганізацый уручылі дырэктару школы памятныя сувеніры. Успомнілі і пра дзень нараджэння Якуба Коласа. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі Іван Жытко агучыў значныя моманты біяграфіі нацыянальнага паэта.
Сустрэча была цёплай і плённай і, вядома, не апошняй.
Анастасія ЯНКІНА.
Это может быть интересно:
-
В Каменецком районе продолжается месячник по благоустройству
-
В Каменце запланирована серия субботников во дворах многоквартирных домов
-
20 копеек за литр — стоимость березового сока в Каменецком районе. Где можно купить?
-
Сегодня в Каменецком районе стартовала республиканская акция «За безопасность вместе»
-
Фоторепортаж. В Каменце прошло мероприятие «Наш животновод»