“Сумачкі да Брэста не падкінеце?”

clot-head-porter-plus-bags-1У ходзе сумеснай аперацыі брэсцкіх пагранічнікаў, супрацоўнікаў упраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў камітэта Дзяржкантролю па Брэсцкай вобласці і ДАІ вечарам 18 снежня ў Брэсце на вул.Межавая было спынена таксі, у якім знаходзіліся 6 буйнагабарытных поліэтыленавых пакетаў з трыкатажнымі вырабамі. Вадзіцель “Аўдзі”, брастаўчанін, не змог прад’явіць дакументы, якія пацвярджалі б легальнасць набыцця тавару. Патлумачыў, што невядомыя спынілі яго ў Матыкалах і папрасілі перавезці таварна-матэрыяльныя каштоўнасці ў Брэст. Устаноўлена, што яны былі ўвезены дробнымі партыямі праз беларуска-польскую граніцу ў пункце пропуску “Пясчатка” шляхам перадачы трэцім асобам і ўжо на тэрыторыі РБ сабраны ў адзіную партыю.

Трыкатажныя вырабы канфіскаваны супрацоўнікамі УДФР КДК РБ па Брэсцкай вобласці, папярэдняя сума ацэнкі – 180 млн. руб.

Добавить комментарий