25 красавіка Святлане Курылёвай, настаўніцы ад Бога, таленавітай пісьменніцы, выдатнаму публіцысту і проста сумленнаму чалавеку, споўнілася б 85. Такую дату не маглі пакінуць без увагі ў Камянецкай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя У.Ігнатоўскага, дзе прайшла вечарына, прысвечаная памяці Святланы Леанідаўны, якой, на жаль, ужо няма сярод нас.
Вядучыя вечарыны, бібліятэкары Людміла Парафянюк і Галіна Аляшчэня (на здымку злева), пераказалі творчы шлях пісьменніцы, а дапоўнілі аповяд фатаграфіі. Кожны мог азнаёміцца з выставай “Творчасць – у імя справы”, якая змяшчала кнігі Святланы Курылёвай, яе рукапісы, што калі-небудзь, магчыма, яшчэ ўбачаць свет, кнігі з аўтографамі яе сяброў (вядомых творцаў), пісьмы ад іх… На канвертах – імёны Уладзіміра Калесніка, Лідзіі Арабей, Ніны Мацяш, Зінаіды Дудзюк… Усе гэтыя каштоўныя дакументы прапанавала для выставы дачка Святланы Леанідаўны – Зоя (на здымку справа). Яе ўспаміны расчулілі ўсіх, хто прысутнічаў у чытальнай зале.
Узгадвалі і іншыя. Былыя вучні, супрацоўнікі і сябры, а іх у Святланы Курылёвай было нямала. Настаўніца і пісьменнік, журналіст і кіраўнік гуртка кінааматараў, удзельніца гульняў Клуба вясёлых і знаходлівых, адна са стваральніц літаратурнай гасцёўні пры бібліятэцы ў Каменцы, актрыса – усё гэта яна. Але, у першую чаргу, Святлана Курылёва – пісьменнік, імя якога “трэба пісаць не з вялікай літары, а з залатой”, як падкрэсліў у сваёй прамове падчас вечарыны ўспамінаў калега па пяру Іван Жытко. А ці ведаеце вы, што Святлана Леанідаўна пісала не толькі аповесці ды апавяданні, а яшчэ і драматычныя творы, раманы для жанчын і нават казкі? Не? Тады спяшайцеся чытаць!
Настасся НАРЭЙКА.
Фота аўтара.
Это может быть интересно:
-
Каменчанин Сергей Сидорук реализовал свою мечу и теперь работает в «Белавиа»
-
Военная академия Республики Беларусь ждет вас в в своих рядах!
-
Брестская пограничная группа объявила творческий конкурс на лучший рисунок имиджевого образа
-
Мошенники продолжают обманывать доверчивых граждан
-
В Беларуси продолжается подготовка к поступлению в Институт пограничной службы.