Лідзію Кацэвіч, аператара машыннага даення малочнатаварнай фермы “Каленкавічы”, ведаюць і паважаюць, яна – чалавек справы, робіць на “выдатна”, а ніяк інакш.
Жыццёвы шлях Лідзіі Навумаўны пачаўся ў суседняй Украіне, дзе нарадзілася шостым дзіцем у сям’і (сястра-блізнюк на некалькі хвілін старэйшая). Дзяцінства выдалася цяжкім: калі дзяўчынцы было тры гадкі, памёр бацька, а ўсе будзённыя справы леглі на плечы маці. З маленства Лідачка Кацэвіч прызвычаілася да працы, бо трэба было дапамагаць па гаспадарцы…
Пасля 10-і класаў дзяўчына паступіла ў гандлёвае вучылішча, пасля якога працавала тры гады прадаўцом у магазіне. Тут і пазнаёмілася з хлопцам Міхаілам, які прыйшоў за пакупкамі. Відаць, прыглянулася маладому чалавеку ветлівая дзяўчына: сказаў, што за рэштай прыйдзе вечарам. Прыйшоў і застаўся назаўсёды…
У 1986 годзе сям’я з трыма дзецьмі пераехала жыць у Беларусь, а дакладней – у Каленкавічы. Гаспадарка дала дом. Праз некалькі дзён пасля ўладкавання на новым месцы маладая жанчына пайшла працаваць аператарам машыннага даення, а муж – жывёлаводам. Ужо ў Каленкавічах нарадзіліся яшчэ двое дзетак.
Сённяшняе жыццё Лідзіі Навумаўны – гэта праца і сям’я, а апошняя значна павялічылася – падрастаюць сямёра ўнукаў, якія вельмі любяць прыязджаць да бабулі з дзядулем. Лідзія Кацэвіч часта балуе сваіх любімых нечым смачным. Для душы яна выбрала іншую справу – вельмі ж прываблівае яе вышыўка…
А марыць Лідзія Навумаўна заўсёды аб тым, каб яе родныя і блізкія былі здаровымі.
Это может быть интересно:
-
Сегодня у жителей района была возможность обратиться со своими вопросами к депутатам всех уровней
-
«Наши дети» и «От всей души»: новогодние акции Каменецкого района объединяют добрые сердца
-
15 января на встрече с председателем районного Совета депутатов в Новоселках обсудили насущные вопросы
-
Глава государства одобрил стратегии участия Беларуси в работе Шанхайской организации сотрудничества (ШОС) и БРИКС.
-
Обсуждение нынешней электоральной кампании в организациях Каменетчины продолжается