З 1 красавіка ўступіў у сілу Указ Прэзідэнта РБ №41 “Аб дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамозе”, накіраваны на ўзмацненне сацпадтрымкі насельніцтва і фарміраванне адзінай сістэмы дзяржаўнай адраснай сацдапамогі.
У сістэму такой дапамогі ўключаны два новыя віды дапамог:
– забеспячэнне прадуктамі харчавання дзяцей першых двух год жыцця. Дапамога прадастаўляецца сем’ям, сярэднедушавы даход якіх ніжэй найбольшай велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, зацверджанага ўрадам, за два апошнія кварталы.
У выпадку нараджэння двайнят і больш дзяцей прадугледжваецца права сем’яў на такое забеспячэнне без уліку ўзроўню даходу сям’і;
– дапамога для кампенсацыі затрат на набыццё падгузкаў.
Такая дапамога будзе прадастаўляцца інвалідам I групы і дзецям-інвалідам ва ўзросце да 18 год, якія маюць IV ступень страты здароўя, незалежна ад велічыні сярэднедушавога даходу грамадзяніна (сям’і), у памеры да трох бюджэтаў пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (далей БПМ) не больш за два разы ў год.
У пералік тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі, на набыццё якіх прадастаўляецца сацдапамога, уваходзіць новы сродак – пратэз малочнай залозы з ліфамі (для жанчын, якія маюць III групу інваліднасці пасля перанесенай аперацыі па выдаленні малочнай залозы).
Тэхнічныя сродкі сацыяльнай рэабілітацыі змогуць атрымаць адбываючыя пакаранне ў месцах пазбаўлення волі інваліды III групы па прычыне працоўнага калецтва або прафесійнага захворвання, а таксама інваліды III групы і дзеці ва ўзросце да 18 год.
Указам №41 павялічаны максімальны памер аднаразовай сацыяльнай дапамогі (з 5 да 10 БПМ). Паўторна на працягу года такая дапамога можа быць прадастаўлена сем’ям (грамадзянам), якія пацярпелі ад стыхійных бедстваў, катастроф, пажараў і іншых надзвычайных сітуацый (раней такая дапамога давалася не больш за адзін раз у год).
У больш кароткія тэрміны змогуць атрымаць адрасную дапамогу грамадзяне, якія сталі беспрацоўнымі па прычыне ліквідацыі прадпрыемства, скарачэння колькасці або штатаў. Іх сярэднедушавы даход будзе разлічвацца за тры месяцы (а не за 12), што папярэднічаюць месяцу звароту па дапамогу.
Штомесячную сацыяльную дапамогу змогуць атрымліваць да 12 месяцаў (раней толькі да шасці месяцаў) наступныя сацыяльна слабыя катэгорыі грамадзян (сем’яў):
– адзінокія інваліды I і II груп;
– адзінокія непрацаздольныя грамадзяне, якія дасягнулі ўзросту 70 год;
– няпоўныя сем’і, бацькі ў якіх ажыццяўляюць догляд дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 18 год.
Усім катэгорыям атрымальнікаў штомесячнай сацыяльнай дапамогі будзе праводзіцца пераразлік памеру прызначанай дапамогі пры павелічэнні БПМ у перыядзе прадастаўлення такой дапамогі. Дзяржаўная адрасная сацдапамога ў выглядзе штомесячнай і (або) аднаразовай у безнаяўнай форме можа накіроўвацца не толькі на аплату жыллёва-камунальных паслуг, але і на пагашэнне запазычанасці па іх аплаце.
Дарэчы, сем’і (грамадзяне), якія звярнуліся па адзін з відаў адраснай сацдапамогі, могуць рэалізаваць сваё права на адначасовае прадастаўленне розных відаў такой дапамогі.
Па кансультацыі аб прызначэнні дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі звяртайцеся па тэл. 2-28-89, 2-17-39.
Па пытанні забеспячэння прадуктамі харчавання дзяцей першых двух год жыцця – па тэл. 2-10-04.
Святлана ДАЦКЕВІЧ,
галоўны спецыяліст аддзела сацыяльнай
дапамогі ўпраўлення па працы,
занятасці і сацабароне райвыканкама
Это может быть интересно:
-
До 150 базовых величин увеличится лимит выплат по европротоколу в Беларуси
-
Акция “Дай лесу новае жыццё” стартует в Беларуси
-
Завтра в Каменецком районе стартует республиканская акция «За безопасность вместе»
-
На территории Брестской области проходит декада «В мотосезон — без нарушений!»
-
«Записываем вас на диспансеризацию…»: фантазия мошенников не знает границ