Не без ахвяры…
22 верасня на пульт раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне аб тым, што ў Каленкавічах гарыць жылы дом. Па прыбыцці на месца выкліку аднаго з пажарных падраздзяленняў было ўстаноўлена, што гарыць частка будынка, які належыць мясцоваму жыхару. У выніку агнём пашкоджаны ложак і ўнутраная аддзелка пакоя. Пасля поўнай лакалізацыі пажару выяўлены труп гаспадара. На месцы здарэння працуюць эксперты.
* * *
Усяго ў гэтым годзе ў нашым раёне зарэгістравана 44 пажары, падчас якіх загінулі 6 чалавек. Па рэспубліцы гэта лічба складае 613 чалавек, 13 з іх – дзеці. Часцей за ўсё пажары ўзнікаюць з-за чалавечай халатнасці. Асноўныя прычыны: парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення, электраабсталявання, дзіцячае свавольства, курэнне ў нецвярозым стане ў жылым памяшканні.
МНС папярэджвае: будзьце ўважлівыя з агнём, бо ён можа не толькі паслужыць памочнікам, але і загубіць ваша жыццё.
Генадзь КОХНЕНКА,
інспектар групы прапаганды і навучання райаддзела па надзвычайных сітуацыях.
Это может быть интересно:
-
Получил второе гражданство – сообщи!
-
В ходе совместного рейда контролирующих органов выявлены нарушения перевозки пассажиров
-
По инициативе одной из партий в Минске прошла диалоговая площадка
-
С 27 ноября по 5 декабря ГАИ Каменетчины проведет республиканскую профилактическую акцию «Меняй свой стиль на зимний!».
-
ОАО «Александрия-Агро»: Готовы к новым вызовам!