Слаўны сын нашай зямлі: 135 гадоў з дня нараджэння Усевалада Ігнатоўскага.

Screenshot_2Яго постаць адна з самых знакавых, яркіх і загадкавых. Аб гэтым найперш сведчыць хоць бы той факт, што імя і справы, набыткі і памкненні гэтага чалавека 60 гадоў былі схаваны за жорсткім і халодным грыфам «секретно». Яго, Чалавека з вялікай літары, які займаў пасады народнага камісара земляробства, народнага камісара асветы, старшыні Інстытута беларускай культуры і, нарэшце, – прэзідэнта Беларускай Акадэміі навук (1929-1931 гг.). Да кожнай з гэтых пасад трэба абавязкова дадаць словы “першы ў гісторыі савецкай Беларусі”…

Усевалад Ігнатоўскі нарадзіўся 19 красавіка 1881 года ў вёсцы Такары. У 1931 годзе, не вытрымаўшы здзекаў і ціску, пасля аднаго з выклікаў у АДПУ скончыў жыццё самагубствам. Сёння ў гонар выбітнага земляка ў яго роднай вёсцы знаходзіцца памятны валун з шыльдай, якая і распавядае пра навукоўцу. Сёлета спаўняецца 135 гадоў з дня нараджэння Усевалада Ігнатоўскага. Да гэтай даты каля валуна адбылося ўшанаванне памяці пра земляка, на якое сабраліся прадстаўнікі райвыканкама, райсавета дэпутатаў, аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі райвыканкама і вучні Высокаўскай СШ, якія і ўсклалі вянкі да валуна.

Дзяніс ТРАЦЮК.
Фота аўтара.

Добавить комментарий