
7-8 красавіка на тэрыторыі разбуранага форта (раён Валынкі г.Брэст) прайшоў кубак вобласці па тэхніцы горна-пешаходнага турызму, прысвечаны памяці Д. Карбышава. Удзел у спаборніцтвах бралі і камянецкія скалалазы, выхаванцы Міхаіла Макаеда. У асабістых заліках вяршыні пакарыліся Дзмітрыю Філіпаву – першае месца, Яне Дзямчук і Андрэю Баярыну – другія месцы. Асабістую тэхніку камянчане выйгралі, а ў каманднай былі другімі. Гэта вызначыла і канчатковы вынік: нашы спартсмены занялі другое месца, саступіўшы 0,08 бала клубу “Цытадэль” Брэсцкага тэхнічнага ўніверсітэта.