Напрыканцы мінулага года НП “Белавежская пушча” аб’явіў конкурс пад назвай “Белавежская казка” на лепшы выраб беларускаму Дзеду Марозу. Выхаванцы дызайн-студыі “Праменьчык” дзяржаўнай установы адукацыі “Камянюцкі яслі-сад”, вырашылі прыняць у ім удзел.
Праца малышоў была карпатлівай. І не дзіўна – падарунак самому Дзядулю Марозу! А творчы падыход і шчырая зацікаўленасць педагога дадатковай адукацыі Святланы Васільеўны Ксенафонтавай, якая кіруе дызайн-студыяй ужо трэці год, дапамаглі выбраць цікавы накірунак і тэму для падарунка. На конкурс прадставілі дзве работы, якія былі выкананы з выкарыстаннем барэльефа з пластыліну, прыроднага і іншых падручных матэрыялаў. А калі былі падведзены вынікі, радасці дзяцей не было межаў – іх работы занялі першае месца і будуць захоўвацца ў Скарбонцы ў сядзібе Дзядулі Мароза.
Напрыканцы студзеня выхаванцаў “Праменьчыка” запрасіла адміністрацыя эколага-асветніцкага цэнтра НП “Белавежская пушча”. Дзеці прыехалі ў музей прыроды, дзе з імі правялі цікавую экскурсію і ўручылі фотаальбом пра Белавежскую пушчу. З пачуццём падзякі за такую высокую ацэнку творчых работ, поўныя ўражанняў і станоўчых эмоцый, выхаванцы паабяцалі прымаць актыўны ўдзел ва ўсіх конкурсах, якія будуць аб’яўлены Нацыянальным паркам.
Наталля КАЗАКЕВІЧ,
загадчыца Камянюцкага ясляў-сада
Это может быть интересно:
-
В КАМЕНЕЦКОМ РАЙОНЕ РОДИТЕЛЕЙ ВОЕННОСЛУЖАЩЕГО ПОБЛАГОДАРИЛИ ЗА СЫНА
-
ВИКТОР БОБР: 25 ЛЕТ «У РУЛЯ» ОАО «АГРОНИВА»
-
Республиканский профсоюзный правовой прием граждан состоится 27 февраля
-
Здоровье — наша главная ценность: в СШ №2 г. Каменца прошла информационно-образовательная акция
-
График плановых отключений электроэнергии в Каменецком районе
1 thought on “Сказочный успех детской дизайн-студии”
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.
Видно, что коллектив старается. Спасибо им, растят будущее. Интересно, в музей пустили благодаря новому директору?