Стала добрай традыцыяй у Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 15 сакавіка ўручаць пашпарты тым, каму споўнілася 16 гадоў. Сёлета акцыя “Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь” прайшла ў Камянецкай дзіцячай школе мастацтваў.
18 юнакоў і дзяўчат са школ раёна, а таксама навучэнцы Высокаўскага сельскагаспадарчага каледжа атрымалі свой першы сур’ёзны дакумент, які дае не толькі шмат правоў, але і абавязкаў. Як сказаў у сваёй прамове старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Войцык (ён уручаў пашпарты), атрыманне пашпартоў – адна з галоўных падзей у жыцці кожнага падлетка.
Ад імя 16-гадовых грамадзян выступіла вучаніца Высокаўскай сярэдняй школы Софія Асіпук.
Прысутнічаў на акцыі і выступіў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Мікалай Андрайчук.
На мерапрыемстве былі ўручаны і 16 членскіх білетаў ГА “БРСМ” юнакам і дзяўчатам са Стаўскай сярэдняй школы і Камянецкай гімназіі. Выконваючая абавязкі другога сакратара РК ГА “БРСМ” Ірына Гендзель у сваім выступленні зазначыла, што “быць грамадзянінам – гэта высокі гонар і адказнасць не толькі перад грамадствам, але і перад самім сабой. Добрая вучоба, павага да бацькоў і сям’і, беражлівыя адносіны да навакольнага асяроддзя, адказнасць за сваё здароўе – усё гэта складаныя нашага агульнага шчаслівага жыцця…”
Павіншавалі прысутных са святам выкладчыкі і вучні Камянецкай дзіцячай школы мастацтваў.
Наталля ГРЫЦУК
Фота Міколы ШУМА
Это может быть интересно:
-
Освещение на кухне на заказ: как свет влияет на комфорт, эстетику и функциональность пространства
-
РЕСПУБЛИКАНСКАЯ АКЦИЯ “ДАЙ ЛЕСУ НОВАЕ ЖЫЦЦЁ” ПРОДОЛЖИЛАСЬ СЕГОДНЯ НА ТЕРРИТОРИИ КАМЕНЕЦКОГО РАЙОНА
-
Сенатор Александр Карпицкий о переговорах Президента Республики Беларусь Александра Григорьевича Лукашенко с Султаном Омана Хайсамом бен Тареком Аль Саидом
-
Как первые заморозки влияют на безопасность на дорогах: советы водителям
-
Порядок расчета платы за ЖКУ для трудоспособных граждан, не занятых в экономике изменится с 1 октября
