Якім павінен быць сяржант? Без сумненняў, выдатным спецыялістам. Але ў той жа час і настаўнікам для сваіх таварышаў па службе. Уменне павесці за сабой людзей – вось яно, адно з галоўных патрабаванняў. Сяржантам нярэдка прыходзіцца прымаць рашэнні самастойна. Адсюль яшчэ адно неабходнае для іх уменне – браць на сябе адказнасць.
Усе гэтыя якасці належаць камандзіру аддзялення 2-га аўтамабільнага ўзвода 6-га зенітнага ракетнага дывізіёна 15-й зенітнай ракетнай брыгады сяржанту Дзмітрыю Іванюку. Ён з вёскі Доўбізна. Зімой 2011 года быў прызваны на тэрміновую службу ва Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь. Дзякуючы вытрымцы і ўпартасці, сяржант Дзмітрый Іванюк праявіў сябе як дысцыплінаваны, адказны салдат. Пасля прыняцця ваеннай прысягі яго накіравалі да нас у часць.
Сціпласць, спагадлівасць, прыстойнасць, аператыўнае прыняцце правільных рашэнняў – вось тыя якасці, якія характарызуюць гэтага ваеннаслужачага. Сёння Дзмітрый з’яўляецца спецыялістам першага класа і ўжо можа падзяліцца немалым багажом ведаў і навыкаў у рабоце з асабовым саставам..
Для камандавання 15-й зенітнай ракетнай брыгады Дзмітрый Іванюк – добры знаўца ваеннай справы, а для таварышаў па службе – надзейны сябар.
Камандзіры 6-га зенітнага ракетнага дывізіёна гавораць шчыры дзякуй бацькам за тое, што выхавалі такога сына.
Андрэй БОБЫР,
намеснік камандзіра дывізіёна
па ідэалагічнай рабоце
Это может быть интересно:
-
На метеостанции в Высоком зафиксирован температурный минимум десятилетия
-
Горячая зола и холодный расчет: как в Высоком расплавили мусорный контейнер
-
Глава района Владимир Сенчук встретился с коллективом Высоковской больницы
-
Семейный альбом Рождества: в Высоком прошло праздничное представление
-
Высоковская средняя школа им. Н.Н. Руденко отпраздновала 80-летний юбилей