У фае Дома культуры гледачоў канцэрта сустракаў аркестр народных інструментаў “Камянецкія музыкі” дзіцячай школы мастацтваў. І ў зале літаральна ўсе месцы былі запоўненыя.
Распачалася святочная праграма кадрамі фотахронікі БЕЛТА, прысвечанымі гісторыі аб’ядання Заходняй Беларусі з БССР. Яны суправаджаліся аповедам, што акрэсліваў асноўныя падзеі, што папярэднічалі важнай даце – 17 верасня 1939 года, і тыя, якія адбыліся пасля яе.
У сваім віншавальным слове старшыня Камянецкага райвыканкама Віталій Кулак яшчэ раз засяродзіў увагу на тым, як важна помніць гістарычнае мінулае Беларусі і берагчы адзінства нашага народа як найвялікшую каштоўнасць.
Свае танцавальныя, вакальныя і інструментальныя нумары ў гэты дзень дарылі гледачам раснянскія “Непаседы”, дзіцячая вакальная студыя “Гукі вясёлкі”, “Камянецкая скарбонка”, “Гармонія” і “Капрыз” Камянецкага РДК, “Добрыя сябры” з Мартынюкоў, “Суседзі” з Воўчына, вакальны квартэт “Марціні” і Юлія Логвін з Белавежскага, “Вега” з Відамлі, скрыпачкі Ксенія Тыхнюк і Наталля Сідарук. Заключнай песняй стаў “Куточак Беларусі” ў выкананні Юліі Логвін, на завяршэнне якога ўсе ўдзельнікі цудоўнага канцэрта выйшлі на сцэну. А маладыя людзі ўнеслі ў залу шматлікія флагі нашай краіны.
І ў агульным парыванні гледачы ўсталі са сваіх месцаў, каб падзякаваць тым, хто падарыў ім свята, а таксама наглядна праілюстраваць тую самую еднасць, пра якую шмат гавораць у апошні час. І без якой нам не абысціся.
Настасся НАРЕЙКА.
Фота аўтара.
Это может быть интересно:
-
Сябар Саюза пісьменнікаў Беларусі Настасся Нарэйка завітала ў Камянюцкую СШ
-
Як прайшла сустрэча з пісьменнікам і ваеннаслужачымі Брэсцкай Чырванасцяжнай пагранічнай групы імя Ф.Э. Дзяржынскага
-
После реконструкции в Каменце открылось здание БТИ
-
В Каменецкой ЦРБ проводится вакцинация для профилактики COVID-19
-
Сегодня у жителей района была возможность обратиться со своими вопросами к депутатам всех уровней