Святое імя табе – Беларусь!

P7030150Самая вялікае свята нашай роднай краіны – Дзень Незалежнасці – у Высокім святкавалі з густам, весела, цікава, разнастайна. Спярша гараджан і іх гасцей сабрала на плошчы перад гарадскім Домам культуры літаратурна-музычная кампазіцыя, назва якой вынесена ў загаловак.

Пасля таго вясёлы натоўп перамясціўся ў гарадскі парк культуры і адпачынку. Тут яго чакалі канцэртныя праграмы двух калектываў: вакальнага групы “Вечарына” Мартынюкоўскага і клуба творчай моладзі “Свой круг” Відамлянскага сельскіх Дамоў культуры. Слухачы не шкадавалі апладысментаў. Між тым, свята толькі пачыналася…

Акунуцца ў таямнічае Сярэднявечча дапамаглі прадстаўнікі гістарычнага клуба з Брэста, якія падрыхтавалі невялікую тэатралізаваную пастаноўку, а ў ёй было ўсё – і прыгожая Дама, і смелы рыцар, і разбойнікі, і подзвігі, і каханне (як без яго?).

Кожны мог прымерыць даспехі, паўдзельнічаць у імправізаваным турніры, пусціць стралу з лука, а яшчэ… самых адважных P7030104юнакоў пасвячалі ў рыцары па старажытным абрадзе.

Фольк-гурт выконваў старажытную музыку, дзяўчаты ў сярэднявечных уборах танцавалі, а напрыканцы свята ўсіх уразіла незвычайнае фаер-шоу.

Працавалі гандлёвыя рады і самабытны “Беларускі кірмаш”, знайшліся забаўкі і для дзяцей.

P7030039Шчыры дзякуй за дапамогу ў арганізацыі свята выказваю аддзелу культуры Камянецкага райвыканкама, філіялу “Высокаўскі” Камянецкага райспажыўтаварыства, Высокаўскай ЖКГ, вучэбна-вытворчаму камбінату, прыватна – індывідуальным прадпрымальнікам Мікалаю Байдоўскаму (магазін “Гасцінец”) і Віталію Лазеба (магазін “Світанак”), Марыне Сопінай (ПУП “МіхМар”).

Алег ГРЫПІЧУК,

дырэктар Высокаўскага ГДК.

Фота Леаніда БІРУКА.

Добавить комментарий