Ёсць па вуліцы Савецкай у Высокім магазін “Світанак”. І мала хто здагадваецца, што на яго назву паўплывала не толькі месца знаходжання на ўзыходзе сонца, у ёй зашыфраваны імёны гаспадароў – Віталій і Святлана.
Заходжу ў магазін і адразу бачу гаспадара, што перабірае мандарыны, – каб пакупнікам не прыходзілася траціць на гэта час. Знаёмімся, разам ідзём у невялікі кабінет, і ўжо там сустракаю Святлану. Гутарка плыве, а перад маімі вачамі складваецца з кавалачкаў лёс сям’і і яе агульнай справы.
Віталій Уладзіміравіч Лазеба нарадзіўся і вырас у Брэсце, а ў самы заходні горад Беларусі яго прывяло – што б вы думалі? – каханне. Высакаўчанцы аддаў сваё сэрца, а потым і Брэстам “ахвяраваў” для таго, каб быць побач з жанчынай свайго жыцця.
Грошы ад прададзенай у абласным цэнтры кватэры сталі стартавым капіталам. У снежні 2003 года суджэнцы зарэгістраваліся як індывідуальныя прадпрымальнікі, некаторы час гандлявалі таксама і прамысловымі таварамі, але неўзабаве ад іх адмовіліся. У снежні 2007-га Святлана і Віталій адкрылі гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства “Світанак Люкс”. Сёння маюць магазін у Высокім (тут працуюць чацвёра прадаўцоў) і гандлёвы павільён у Мінкавічах (двое). Яшчэ тры работніцы цяпер у дэкрэце.
Наконт работы з людзьмі Віталій Уладзіміравіч разважае так:
– Галоўнае, каб яны былі сумленнымі. Ад гэтага залежаць і прыбытак, і здароўе нашых пакупнікоў. Здароўе – на першым месцы, бо наш тавар – прадукты харчавання.
Часта бываю ў Высокім і ведаю, што Віталій Лазеба – актыўны спонсар. Яго ўклад ёсць і ў традыцыйных “Добрых сустрэчах”, і ў мерапрыемствах, што праводзіць мясцовы цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
– Стараемся нікому не адмовіць, – тлумачыць сваю пазіцыю гаспадар. – Дапамагаем і цэнтру, і Дому культуры. Калі прыязджаюць суседзі-палякі, з якімі ідзе актыўнае супрацоўніцтва, таксама не застаемся ўбаку.
Калі размова заходзіць аб дзецях, у гаворку ўключаецца Святлана Лазеба:
– Наша старэйшая дачка цяпер працуе ў Брэсце майстрам па манікюры, а малодшая – дзевяцікласніца. Не можам не радавацца яе імкненню атрымаць у будучым прафесію прадаўца. Будзе каму сямейную справу перадаць…
Настасся НАРЭЙКА.
Фота Міколы ШУМА.
Это может быть интересно:
-
В Каменецком районе продолжается месячник по благоустройству
-
В Каменце запланирована серия субботников во дворах многоквартирных домов
-
20 копеек за литр — стоимость березового сока в Каменецком районе. Где можно купить?
-
Сегодня в Каменецком районе стартовала республиканская акция «За безопасность вместе»
-
Фоторепортаж. В Каменце прошло мероприятие «Наш животновод»