Святкуем па-высокаўску

DSCN4752  Самы заходні горад Беларусі не мог пакінуць без увагі 68-ю гадавіну Вялікай Перамогі, бо ў 1941-1944-х зведаў на сабе, што вайна – самая вялікая памылка чалавецтва…

Пасля благадатнага малебна адбыўся мітынг ля брацкай магілы. Падчас яго са словамі ўдзячнасці тым, хто здабыў для нас Вялікую, выпакутаваную і заслужаную Перамогу, выступілі старшыні райвыканкама Андрэй Пісарык і гарвыканкама – Леанід Бірук, намеснік начальніка пагранічнай заставы “Такары”, лейтэнант Аляксандр Клімавец. Светлыя пачуцці і перажыванні ўсіх без выключэння высакаўчан перадала дырэктар Высокаўскай санаторнай школы-інтэрната Іна Уласюк, ад імя моладзі горада гаварыла вучаніца 11 класа мясцовай сярэдняй школы Марына Курняўка.

Пасля мітынгу гараджан і гасцей Высокага чакалі канцэртныя праграмы. На плошчы перад ГДК выступалі вучні санаторнай школы-інтэрната, затым – дзіцячай музычнай школы. Іх вершы, танцы і музычныя нумары, прысвечаныя Вялікай Айчыннай, роднай Беларусі, выклікалі жывы водгук слухачоў. Парадавалі сваім выступленнем і дзяўчаты брэсцкага народнага квартэта “Рамонкі”, з якімі высакаўчане ўжо знаёмыя пасля традыцыйных “Добрых сустрэч”.DSCN4788

А чацвёртай гадзіне распачалася асноўная канцэртная праграма калектываў мастацкай самадзейнасці, што складалася з двух блокаў: патрыятычнага і эстраднага. “Франтавы вальс”, “Балада аб фатаграфіі”, “Нізкі паклон ветэранам” – гэта толькі некаторыя назвы песень з першага блока. Не дзіўна, што многія, слухаючы іх, не маглі стрымаць слёзы.

Танцавальная праграма “Рэтра-вечарына” дапамагла вярнуцца на некалькі гадзін у мінулае. Гандлёвыя рады прапаноўвалі багаты асартымент, а латарэя – імгненны гарантаваны выйгрыш.

Дзеці з ахвотай бавілі час на батутах і гульнёвых атракцыёнах, а дарослых прываблівала экстрымDSCN4703-праграма МНС і Пагранвойскаў РБ, якая ператварылася ў сапраўднае пеннае шоу.

9 мая ў Высокім ўсё было да паслуг жыхароў горада і іх гасцей. А галоўнае – паўсюль панаваў выдатны настрой, бо для нас няма большага свята, чым Дзень Вялікай Перамогі.

Алег ГРЫПІЧУК,

дырэктар Высокаўскага ГДК.

Фота аўтара.

Добавить комментарий