Прыемныя ўспаміны пакінула пра сябе свята, арганізаванае ў Вярховіцкім СДК з нагоды 60-годдзя мясцовай сельскай бібліятэкі.
Першым работнікам яе быў Пётр Палякоў. У 1952 годзе ён прыняў па накладной 200 экземпляраў кніг ад Высокаўскай бібліятэкі. Пазней бібліятэкарам стаў Іван Кавальчук. З 1965 па 2001 год загадчыцай давялося быць мне. Памятаю, як няпроста было працаваць спярша з кніжным фондам (6000 экземпляраў не атрымлівалася змясціць у пакойчыку пры клубе плошчай 16 м2). Толькі ў 1978-м бібліятэку перавезлі ў старое, але прасторнае памяшканне сельскага Савета.
Падчас мерапрыемства называлі найстарэйшых чытачоў, якіх таксама запрасілі на свята.
Дырэктар бібліятэкі Таццяна Кендысь падзякавала ім за вернасць чытанню, падарыла кветкі і кнігі.
Віншаванні сыпаліся, як снег. Ад маладых бібліятэкараў, былых работнікаў, калег, прадстаўнікоў Камянецкай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя У.Ігнатоўскага. Цёплыя словы, пажаданні плёну, песні і танцы ў выкананні юных артыстаў – усё гэта дапоўніла святкаванне шаноўнага юбілею.
Это может быть интересно:
-
Глава района Владимир Сенчук встретился с коллективом Высоковской больницы
-
Семейный альбом Рождества: в Высоком прошло праздничное представление
-
У Молодежного Совета при Каменецком районном Совете депутатов новый председатель
-
Временные неудобства ради результата: что происходит на ул. Пивненко в Каменце
-
23 ДЕКАБРЯ В КАМЕНЕЦКОМ РАЙОНЕ ПРОЙДЕТ ПРОВЕРКА СИСТЕМЫ ОПОВЕЩЕНИЯ НАСЕЛЕНИЯ
