Сёння ў Хадасоўскай БШ вучацца 29 дзяцей рома, якім дапамагаюць адаптавацца, вучыцца, будаваць зносіны з аднагодкамі. І свята, прымеркаванае да Міжнароднага дня цыган, стала яшчэ адным крокам па гэтым вялікім, няпростым шляху.
Вядучымі свята 8 красавіка сталі сацыяльны педагог, настаўніца прадмета “Мастацтва” Вольга Гіндзюк і вучаніца 7 класа Марта Валошына. Многа цікавага можна было даведацца пра людзей цыганскай нацыянальнасці. Гаварылі пра знакамітых асоб, што выйшлі з гэтага народа, пра прыказкі і прымаўкі, што характарызуюць іх звычаі і побыт, пра традыцыйную кухню, у якой побач з сыўякай (пірог з сухафруктамі) значыцца смажаны ў гліне… вожык. Гучалі вершы ў выкананні дзяцей рома (гэта было першае іх выступленне, вельмі хвалюючае!), пад традыцыйную цыганскую музыку вядучая Марта разам з Арцёмам і Міхаілам Чыжукамі выканала танец. А потым усе частаваліся той самай сыўякай – вельмі смачна!
Прыйшлі на свята, дарэчы, яшчэ і выпускнікі Хадасоўскай БШ цыганскай нацыянальнасці. Іх прыкладам заклікала кіравацца дырэктар школы Наталля Казлюк: старацца вучыцца, менш прапускаць урокаў – гэта абавязкова прыдасца ў жыцці! А адна з выпускніц Алёна Валошына расказала пра свайго сына, які сёння ходзіць сюды ж у першы клас, а яшчэ паабяцала 1 верасня сёлета прывесці ў школу дачушку…
Настасся НАРЭЙКА.
Фото Наталлі КАЎПАНЬКА.
Это может быть интересно:
-
Безопасные каникулы: ИДН Каменецкого РОВД и Каменецкий РОЧС провели профилактическое мероприятие для подростков
-
«Шаг к успеху» в ДОЛ «Верба»: Секреты самореализации и уроки ответственности
-
Пеноплекс как шумоизоляционный материал: возможности, ограничения и сравнение с альтернативами
-
Концерт группы AURA состоялся в Каменце. Это было зажигательно!
-
Любимые песни из фильмов. Какие сюрпризы готовит для зрителей гала-концерт на «Купалье» в Александрии