Свята набліжаецца

У межах рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці”, якая праводзіцца з 10 снежня гг. па 11 студзеня 2013 года, пройдзе шэраг мерапрыемстваў для школьнікаў раёна. Навагоднія забавы для малых наладзяць работнікі цэнтраў дадатковай адукацыі Каменца і Высокага, дабрачынныя акцыі для дзяцей-сірот і дзяцей, што засталіся без апекі бацькоў, выхаванцаў апякунскіх і прыёмных сем’яў – у Камянецкім ГДК. Не будуць абдзелены ўвагай хлопчыкі і дзяўчынкі, якія знаходзяцца ў сацыяльным прытулку ў Пелішчы і дзіцячых аддзяленнях бальніц Высокага і райцэнтра. 28 снежня “Ёлку жаданняў” у камянецкім універмагу правядуць актывісты ГА “БРСМ”. Святочныя мерапрыемствы будуць ладзіцца ў Камянецкім ТЦСАН для маладых інвалідаў-членаў клуба “Аптыміст”.

Добавить комментарий