Святатацтва ў Воўчыне

У перыяд з 12 гадзін 11 лістапада да 9 гадзін наступнага дня нехта, сарваўшы навясны замок, пранік у Свята-Мікалаеўскую царкву, што ў Воўчыне. З храма скрадзены тры іконы, некалькі крыжоў (адзін з іх сярэбраны), царкоўная кніга выдання 1878 года і некаторыя іншыя рэчы. Па падазрэнні ў крадзяжы затрыманы жыхар Брэста (зарэгістраваны ў Брэсцкім раёне), 1969 г. н., неаднаразова судзімы. У кватэры, дзе ў апошні час жыў гэты мужчына, выяўлена частка ўкрадзенага з царквы. Узбуджана крымінальная справа, вядзецца папярэдняе следства.

Ігар ФРАНКОВІЧ, следчы райаддзела Следчага камітэта.

Добавить комментарий