Агароднік-аматар з упэўненасцю можа сказаць, што на яго агародзе з ранняй вясны да позняй восені – гарачая пара. Пачынаецца і заканчваецца ўсё з рыдлёўкі і грабляў. А цяпер прыйшоў час, калі на прысядзібным участку павінна з’явіцца не толькі тое, што пасеялі, але і кусцікі памідораў, перцаў, капусты, а на клумбах – незвычайнай прыгажосці кветкі, розных колераў і адценняў.
Многія за расадай адпраўляюцца на бліжэйшы рынак (у нашым выпадку – цэнтральны ў Каменцы), дзе яе можна набыць па прымальнай цане. Я пайшла не дзеля пакупкі, а для таго, каб паразмаўляць з прадаўцамі.
На рынку пад бляшаным дахам сядзелі каля дзесяці чалавек. Кожны са сваім таварам. Першай, да каго накіравалася з пытаннямі, была камянчанка Таццяна Валодзіна. Яна займаецца расадай ужо сем гадоў, а на рынак выйшла ўсяго толькі другую вясну. На яе прылаўку – памідоры, перац і зялёныя стрэлкі цыбулі. Вырошчвае розныя гатункі памідораў: галандскія, польскія, гібрыды. Таццяніна расада расце ў цяпліцы. Нашу бяседу спыніла пакупніца, якая з усіх бакоў пачала разглядаць кусты таматаў. Але ёй не спадабалася цана (на той момант – 10 тысяч рублёў) і яна пайшла далей. На маё пытанне, ці не бывае крыўдна ад таго, што часам не цэняць чалавечую працу, часовы прадавец адказала ўсмешкай і словамі: “На кожны тавар свой пакупнік. Не яна, дык другая…”
Спынілася ля прылаўка Веры Волкавай. У яе асартыменце насенне дыні, фасолі, цыбулі; расада капусты, перцаў, памідораў. Жанчына занята за прылаўкам ужо каля дзесяці гадоў. Але ніколі гэтая справа не была для яе асноўнай крыніцай даходу, у першую чаргу гэта хобі. У яе ўжо нават ёсць свае пастаянныя кліенты, якія прыходзяць па расаду штогод…
А далей сядзелі жанчыны, якія прыйшлі на рынак, каб прадаць лішкі таго, што не змясцілася на сваім асабістым агародзе. На прылаўку – свежанькія агурочкі з цяпліцы Сяргея Цімановіча з Рэчыцы. Для мужчыны іх продаж з’яўляецца асноўным даходам ужо сем гадоў.
І вось, нарэшце, дайшла да расады кветак, якой гандляваў камянчанін Юрый Сівадзедаў. Многія з гараджан (ды і не толькі) ведаюць яго, таму ля тавару заўсёды тоўпіцца народ. І ёсць на гэта прычына. Па-першае, вялікі выбар, па-другое, прымальныя цэны. Відаць, чалавек любіць прыносіць прыгожае ў свет…
Вось так гандлююць на нашым цэнтральным рынку. Можа, з’явілася жаданне завітаць сюды?
Наталля ГРЫЦУК
Фота аўтара
Это может быть интересно:
-
Республиканский профсоюзный правовой прием граждан состоится 27 февраля
-
Здоровье — наша главная ценность: в СШ №2 г. Каменца прошла информационно-образовательная акция
-
График плановых отключений электроэнергии в Каменецком районе
-
О ремонтах в ЦРБ и поставках нового медоборудования рассказали в Брестском облисполкоме
-
Мастер-классы для будущих художников и музыкантов прошли в Каменце