Кажуць, аптымісты даўжэй ж
ывуць. І многія праблемы ім хоць бы што, бо кожная маленькая радасць робіць жыццё больш паўнацэнным. А калі палічыць, колькі такіх радасцей здараецца ў кожнага з нас штодня, атрымаеце яшчэ 10 гадоў маладосці. Уладзіславу Браніслававічу Сінкевічу праз два месяцы споўніцца 83 гады. Але, прайшоўшы такі доўгі і цяжкі жыццёвы шлях, ён не губляе аптымізму і тады, калі, магчыма, іншыя зламаліся б.
Уладзіслаў Браніслававіч родам з Вялікі Вялікай, што недалёка ад Відамлі. У сям’і – старэйшы сын. Да вайны тры гады вучыўся ў польскай школе. Калі ж на тэрыторыі краіны гаспадарыў немец, яму было 12 гадоў, тады і пачаліся сур’ёзныя праблемы са здароўем. Бальніц не было, кваліфікацыя лекараў-самавукаў была недастатковай, таму правільны дыягназ вызначыць не маглі. Уладзю ў Каменцы ўзяўся лячыць яўрэй Гельберг. Тры месяцы маленькага хлопчыка лячылі ад разнастайных вядомых хвароб, шпігавалі лекамі. Калі яму стала зусім дрэнна, паклікалі свяшчэнніка, каб выспаведаў. Ніхто не верыў, што выжыве. І толькі Гельберг не здаваўся, паехаў у Хацінава па кастаправа, які і выявіў, што ва Уладзіслава – вывіх правага тазасцегнавога сустава. Але хвароба зацягнулася, канечнасці атрафіраваліся, і ён застаўся інвалідам на ўсё жыццё…
Выпадак гэты не стаў перашкодай для паўнацэннага жыцця Уладзіслава. Скончыў яшчэ 2 класы пасляваеннай рускамоўнай школы, затым пайшоў у калгас паляводам, дзе працаваў 21 год. У акрузе ўсе ведалі яго як добрапрыстойнага і выхаванага чалавека, таму пазней прапанавалі стаць паштальёнам. Абслугоўваў вёскі Грушаўка, Вяліка Вялікая, Вяліка Малая, Шалічы. Працаваў на поўную стаўку і работу сваю любіў. І ў дождж, і ў завею спяшаўся своечасова даставіць людзям пошту. За дваццаць гадоў працы паштальёнам ні разу не браў бальнічны і толькі двойчы быў у водпуску. Нядзіўна, што за шчырую работу яго неаднаразова прадстаўлялі да ўзнагарод, мае званні «Ударнік камуністычнай працы», «Ударнік сацыялістычнага спаборніцтва»…
Яго сястра трагічна загінула, маці памерла летась. Зараз Уладзіслава Браніслававіча наведваюць пляменнікі, іх дзеці і ўнукі. Дбайнага догляду за сабою не патрабуе, бо сам гатуе есці, паліць у печы. Любіць чытаць, з задавальненнем слухае радыё, глядзіць каталіцкія царкоўныя службы. Адно толькі хвалюе – вымірае яго вёска, на вуліцы усё радзей чуваць дзіцячы смех.
Вялікі чалавек. Інвалід I-й групы, ён ніколі не губляў іскрынкі аптымізму ў вачах. З’яўляецца прыкладам і для тых, у каго значна больш магчымасцей у жыцці. Здароўя Вам, Уладзіслаў Браніслававіч!
Анастасія ЯНКІНА.
Это может быть интересно:
-
Израиль и США открыли ящик Пандоры, Иран объявил джихад. Главное о ситуации на Ближнем Востоке
-
БЕЗОПАСНО ЛИ В ВАШЕМ ДОМЕ? АКЦИЯ “ДОМ БЕЗ ПОЖАРА” ПРОШЛА НА КАМЕНЕТЧИНЕ
-
Папа Римский призвал не допустить «спираль насилия» из-за ситуации в Иране
-
Заявление Министерства иностранных дел Республики Беларусь в связи с обострением ситуации на Ближнем Востоке
-
МИД Беларуси решительно осудил эскалацию конфликта на Ближнем Востоке, в результате которой гибнут люди