Саша Немо: “Хочу быть востребованным артистом”

1 красавіка ў Высокім выступіў з канцэртам адзін  з лепшых поп-выканаўцаў Беларусі Саша Нэма. Інтэрв’ю і свой аўтограф ён даў для чытачоў “Навін Камянеччыны”.
– Саша Нэма – гэта псеўданім?
– Так. Рашэнне назваць праект “Саша Нэма” было прынята ўсёй маёй творчай камандай, былі спрэчкі, шмат прапаноў, але спантанную прапанову падтрымаў увесь калектыў.
– Як называлі Вас у дзяцінстве?
– Паколькі маё прозвішча Яфімік, дык проста Фіма.
– Кім хацелася стаць?
– Артыстам або футбалістам, але ў любым выпадку публічным чалавекам. Мара збылася і, слава Богу, сёння ёсць магчымасць рэалізоўваць сябе ў публічнай прафесіі.
– Ваша сям’я?
– Гэта, перш за ўсё, мае родзічы, якія падтрымліваюць, дапамагаюць, галоўная – мая маці, той чалавек, які ўсё ў ва мне ўдасканальвае і паляпшае. А вось жонку і дачку (ёй 7 год, пойдзе ў школу – аўт.) не аддзяляю ад сябе.
– Саша, Вы аўтар і выканаўца сваіх песень. Як яны нараджаюцца?
– Усё адбываецца спантанна, бо немагчыма проста ўзяць і напісаць песню пра каханне, прыроду ці пачуцці, як немагчыма гэта і патлумачыць. Многае залежыць ад настрою…
– Што паклала пачатак сольнай кар’еры?
– Напэўна, вопыт, які я ўжо атрымаў у нацыянальным аркестры ў Міхаіла Фінберга, і плюс жаданне і магчымасць самарэалізавацца як аўтару і выканаўцу.
– У Вас шмат прыхільніц? Хто яны, узрост?
– У мяне шырокі ўзроставы дыяпазон сярод жаночай паловы слухачоў. І вельмі прыемна атрымліваць пісьмы як ад зусім юных дзяўчынак (гэта часцей), так і ад дастаткова сталых жанчын. Вось і на сённяшнім канцэрце можна было бачыць, як яны падыходзяць са словамі з ўдзячнасці.
– Ваша адукацыя?
– Сярэднеспецыяльная. І не саромеюся гэтага, бо ў тым узросце, калі ўсе студэнты вучацца ў інстытуце, я “грыз” навуку музыкі ў нацыянальным канцэртным аркестры і рабіў гэта 12 год. Лічу, што гэта мой інстытут і не адзін – інстытут музычны і жыццёвы, дзе адбывалася станаўленне.
– Ці доўгі дзень у Сашы Нэма?
– Графік ненарміраваны, бяссонныя ночы не заўсёды суправаджаюцца бурнымі канцэртамі, гэта, часцей за ўсё, унутраны творчы пошук…
– Хто Вы па гараскопе?
– Казярог.
– Аб чым марыце?
– У мяне не мара, у мяне проста жаданне, каб усё было добра ў маіх блізкіх, маёй сям’і, родных. А самае запаветнае жаданне – каб у сям’і быў лад. Што датычыць творчасці – хачу быць запатрабаваным артыстам і… шчаслівым.
– Ці ёсць хобі?
– Люблю фізічную працу, нешта майстраваць, рамантаваць, клеіць – рамонт у сваёй кватэры рабіў поўнасцю сам. І вельмі захапляюся спортам, асабліва футболам.
– Падчас канцэрта Вы сказалі, што ўдзельнічалі ў незвычайным матчы…
– Так, гулялі каманды зорак беларускай эстрады і прафесійных футбалістаў. Гульня праходзіла ў поўнай цемры. Мяч быў пакрыты фосфарам, усе разметкі, форма ігракоў таксама. Мы прайгралі, але ўсё так цікава, не ведаеш, дзе свае, дзе чужыя… Прыкольна.
– Хто бліжэй да Вас? І хто больш у жыцці дапамагае?
– Напэўна, я сам! Разглядаю сябе, як праз прызму: што зрабіў, як зрабіў. Люблю аналізаваць самога сябе.
– Ці можаце сказаць, што Вы па-сапраўднаму шчаслівы чалавек, дасягнулі ў жыцці ўсяго, чаго хацелі?
– Так. Дзякуй Госпаду Богу. Я займаюся любімай справай, са мною блізкія людзі, якія патрэбны мне, і я – ім. Наконт дасягненняў – не сказаў бы, што ўсё ёсць, яшчэ шмат ідэй і планаў. Я чалавек захоплены.
– Ці ёсць жаданне выступіць на “Еўрабачанні”?
– Гэта вельмі складана. Па-першае – эмацыянальна, па-другое – шмат патрабуецца часу, рэпетыцый, сіл. Але ўсё можа быць.
– Ці змяніліся з часам Вашы жыццёвыя каштоўнаці, прынцыпы, погляды? І што было галоўнай прычынай іх змянення?
– Змяніліся. І галоўнай прычынай стала сям’я – дачка, якую ўзаемна вельмі люблю, і жонка, якая ў мяне верыць і кахае. Дзеля іх я гатовы на ўсё. Гэта самая вялікая каштоўнасць. І, абавязкова, мой глядач. Толькі з ім рухаешся, як па лесвіцы, прыступка за прыступкай…
– І традыцыйнае пытанне. Што пажадаеце высакаўчанам? Ці спадабаўся наш горад?
– Самае галоўнае пажаданне – заставайцеся самі сабою, рабіце сваю справу і верце ў сваю ідэю, у сваю мэту. І дасягнеце таго, чаго хочаце. Гледачы мне спадабаліся, бо калі маеш магчымасць адчуць той велізарны кантраст гледача, які толькі прыйшоў на канцэрт, і таго, які напрыканцы сустрэчы крычыць “брава!”, сапраўды становішся шчаслівым. У мяне наварочваліся слёзы ад таго, як прымалі і праводзілі, даваў аўтографы і бачыў, чуў водгукі людзей – гэта, бадай, асноўная мэта кожнага артыста.
– Спадзяюся, што мы яшчэ абавязкова сустрэнемся.

P.S. Многія людзі пытаюцца, чаму “зорныя” артысты едуць у Высокае. Гэта заробліванне грошай або нешта іншае?
Алег Грыпічук:
– Якія грошы пры колькасці 200 пасадачных месцаў у глядзельнай зале? Вядома ж, не. Гэта ўвасабленне новай сумеснай ідэі: паказаць высакаўчанам вядомых творчых выканаўцаў – спевакоў і артыстаў розных жанраў. Дапамагае мне ў гэтым малады сталічны прадзюсер Андрэй Гузель. У планах на гэты год ёсць яшчэ шмат цікавых праектаў. Але ўсе яны могуць быць увасоблены толькі пры актыўнасці саміх жыхароў Высокага і наваколля. Тым больш, што кошт білетаў мінімальны. Так што запрашаем на канцэрты ў Высокаўскі ГДК.
Пра канцэрт гавораць высакаўчане
Таццяна Парфянюк, прадавец магазіна “Кулінарыя”:
– Бываю амаль на ўсіх канцэртах у ГДК. Песень Сашы Нэма не ведала, але была прыемна ўражана яго выступленнем. Дзякуй аддзелу культуры, Высокаўскаму гарвыканкаму, калектыву ГДК і ўсім, хто падарыў нам гэтую сустрэчу.
Марына Сопіна, дырэктар прыватнага ўнітарнага прадпрыемства “МіхМар”:
– На такіх канцэртах заўважаеш, што ў жыцці, акрамя праблем, ёсць і ясныя дні, як спявае Алег Газманаў. Жаданне адно: спяваць і радавацца жыццю.
Святлана Лазеба, жыхарка вул. Крынічнай:
– Разам з мужам упершыню прыйшлі на такі канцэрт. Ледзьве ўгаварыла яго пайсці, а цяпер сказаў, што будзем хадзіць на ўсе канцэрты, спадабалася, і выхадны прайшоў цудоўна.
Любоў Хадароўская, жыхарка вул. Савецкай:
– Шмат разоў бачыла Сашу Нэма па тэлевізары. Песні добрыя. Але ўбачыць увачавідкі – зусім іншая справа. Малады, энергічны, таленавіты. Цікава размаўляе з гледачамі. Яшчэ аказаўся земляком майго мужа (са Слоніма), ён падпісаў Мікалаю Мікалаевічу дыск са сваімі песнямі. Мы чакаем новых канцэртаў…
Гутарыў Алег Грыпічук,
дырэктар
Высокаўскага ГДК

P.S. Многія людзі пытаюцца, чаму “зорныя” артысты едуць у Высокае. Гэта заробліванне грошай або нешта іншае?Алег Грыпічук:– Якія грошы пры колькасці 200 пасадачных месцаў у глядзельнай зале? Вядома ж, не. Гэта ўвасабленне новай сумеснай ідэі: паказаць высакаўчанам вядомых творчых выканаўцаў – спевакоў і артыстаў розных жанраў. Дапамагае мне ў гэтым малады сталічны прадзюсер Андрэй Гузель. У планах на гэты год ёсць яшчэ шмат цікавых праектаў. Але ўсе яны могуць быць увасоблены толькі пры актыўнасці саміх жыхароў Высокага і наваколля. Тым больш, што кошт білетаў мінімальны. Так што запрашаем на канцэрты ў Высокаўскі ГДК.Пра канцэрт гавораць высакаўчанеТаццяна Парфянюк, прадавец магазіна “Кулінарыя”:– Бываю амаль на ўсіх канцэртах у ГДК. Песень Сашы Нэма не ведала, але была прыемна ўражана яго выступленнем. Дзякуй аддзелу культуры, Высокаўскаму гарвыканкаму, калектыву ГДК і ўсім, хто падарыў нам гэтую сустрэчу.Марына Сопіна, дырэктар прыватнага ўнітарнага прадпрыемства “МіхМар”:– На такіх канцэртах заўважаеш, што ў жыцці, акрамя праблем, ёсць і ясныя дні, як спявае Алег Газманаў. Жаданне адно: спяваць і радавацца жыццю.Святлана Лазеба, жыхарка вул. Крынічнай:– Разам з мужам упершыню прыйшлі на такі канцэрт. Ледзьве ўгаварыла яго пайсці, а цяпер сказаў, што будзем хадзіць на ўсе канцэрты, спадабалася, і выхадны прайшоў цудоўна.Любоў Хадароўская, жыхарка вул. Савецкай:– Шмат разоў бачыла Сашу Нэма па тэлевізары. Песні добрыя. Але ўбачыць увачавідкі – зусім іншая справа. Малады, энергічны, таленавіты. Цікава размаўляе з гледачамі. Яшчэ аказаўся земляком майго мужа (са Слоніма), ён падпісаў Мікалаю Мікалаевічу дыск са сваімі песнямі. Мы чакаем новых канцэртаў…

Добавить комментарий