“Еўраэпл” (“еўраяблык”) у нашым раёне – гэта 90-гектарны сад прамысловага кшталту недалёка ад Млыноў. Фермерская гаспадарка Андрэя Герашчанкава спецыялізуецца на вырошчванні карлікавых падвойных сартоў яблынь на шпалерах, так званай тэхнічнай вішні і маліны.
На гэтым тыдні ў садзе пачаўся збор вішні. Аграном-садавод Аляксандр Блажэвіч не без жалю зазначае, што майскі град знішчыў больш за палову ўраджаю. З 25-і гектараў вішанніку маглі б мець да 130 тон ягад. Але і тыя, што спеюць, даводзіцца ратаваць ад птушак: праз кожныя 3-4 мінуты тут чуецца стрэл “пушкі”. А попыт на вішню адмысловы – ад аптовых купцоў няма адбою.
Была задумка наладзіць машынны збор вішань, дзеля гэтага фарміравалі і кроны дрэў, але з часам упэўніліся: нішто пакуль не заменіць чалавечыя рукі ў такой далікатнай справе. І ў час масавага збору вішань тут будуць працаваць да 20-і чалавек з Відамлі, Пелішча, Турны, Ратайчыц.
А насупраць вішняку, у роўных радах шпалернага саду, спеюць яблыкі. Нямала іх ужо і ў траве, пад яблынямі. Няўжо з прычыны ліўня? Але Аляксандр патлумачыў: даводзіцца зрываць “лішнія” яблыкі, каб дрэва радзіла кожны год, – інакш яно набудзе сезоннасць у пладанашэнні. Уздоўж яблыневых радоў работнікам саду давядзецца прайсці яшчэ не раз, і не толькі з мэтай догляду, бо таварнасць пладоў ацэньваецца задоўга да спеласці, і яблыкі знімаюць з дрэў у некалькі этапаў, выбарачна. Свайго сховішча “Еўраэпл” пакуль не мае – таму рэалізуюць ураджай у асноўным “з кораня”. Ведаюць сюды дарогу і “рознічныя” пакупнікі. Цяпер, прынамсі, едуць па вішню…
Галіна НОВІК.
Фота Міколы ШУМА.
Это может быть интересно:
-
Волонтеры и афганцы: сегодня в Каменецком райисполкоме прошло мероприятие-встреча
-
СЕГОДНЯ ИСПОЛНИЛОСЬ 70 ЛЕТ ДИРЕКТОРУ ОАО «ВИДОМЛЯНСКОЕ» МИХАИЛУ СТРАПКО
-
Прямые телефонные линии.Февраль
-
График плановых отключений электроэнергии в Каменецком районе
-
Когда-то здесь кипела жизнь: история деревни Мельники