Рэйды на дарогах

З мэтай папярэджання і прафілактыкі дарожна-транспартных здарэнняў, аператыўнага ўплыву на дарожныя абставіны, якія складваюцца апошнім часам, супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі ў лістападзе-снежні правядуць мэтанакіраваныя рэйдавыя мерапрыемствы па прыпыненні фактаў кіравання транспартам асобамі, якія не маюць або пазбаўленыя пасведчанне вадзіцеля, знаходзяцца ў стане алкагольнага ап’янення. Будзе звернута ўвага на пешаходаў, веласіпедыстаў і возчыкаў гужавых павозак, асабліва тых, хто пад “хмяльком”. Акрамя таго, пад кантроль узята і перавозка дзяцей у транспартных сродках.

Добавить комментарий