Рэгіянальны сход дэпутатаў

Рэгіянальны сход дэпутатаў раённага і пярвічнага ўзроўню, прадстаўнікоў органаў мясцовага кіравання і самакіравання адбыўся 22 ліпеня ў Каменцы. Яго вяла старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Нігерыш.
Гэта, па-сутнасці, была сустрэча з дэлегатамі пятага Усебеларускага народнага сходу, якія прадстаўлялі наш раён на такім важным форуме краіны.

Будни власти

Перад прысутнымі выступілі генеральны дырэктар ААТ “Белавежскі” Юрый Мароз, старшыня назіральнага савета ААТ “Аграпрадукт” Алег Цяслюк, дырэктар КУШВП жыллёва-камунальнай гаспадаркі “Камянецкая ЖКГ” Аляксандр Галавач, галоўны спецыяліст па справах моладзі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвы-канкама Людміла Жураўлёва. Яны не толькі падзяліліся сваімі ўражаннямі, але і расказалі аб асноўных палажэннях Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2016-2020 гады.
Увага была ўдзелена і перспектывам развіцця нашага раёна. Старшыня райвыканкама Валянцін Зайчук адзначыў, што калі б кожны чалавек сумленна адпрацаваў свае 8 гадзін, дык мы дасягнулі б і канкурэнтнасці ў эканоміцы, і зніжэння сабекошту прадукцыі, і па-вышэння ўзроўню жыцця людзей.

У сходзе браў удзел старшыня Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў Сяргей Ашмянцаў.

Добавить комментарий