Чарговыя паведамленні райаддзела Следчага камітэта прадаставілі старшыя следчыя Ігар Шаблінскі, Васілій Міхаевіч і следчы Ігар Франковіч.
Вось такі кавалер…
Да ночы гасцявала ў кватэры жыхара шматпавярховага дома па Брэсцкай камянчанка, якая жыве ў тым жа доме нашага райцэнтра. Выпівалі, ціха вялі бяседу… Але таго 22-гадовага кавалера, як аказалася, цікавіла не дама, а… яе сумачка. І ў зручны момант ён забраў з яе 200 долараў ЗША і 50 тысяч беларускіх рублёў. Як потым высветлілася, айчынныя грошы патраціў у начным бары. А долары вярнуў. Ды за крадзеж усё роўна давядзецца адказваць.
Дызпаліва ў цане
11 красавіка ўзбуджана крымінальная справа ў адносінах раней судзімага жыхара Дзямянчыцаў, які пранік у гаспадарчую пабудову аднаго з жыхароў той жа вёскі і вынес больш за 50 літраў дызельнага паліва. Затым яго прадаў. Ды, як вядома, на чужым не разжывешся…
З “Аўдзі” – аўтамагнітола,
з дома – веласіпед
У ноч на 13 красавіка ў Абяроўшчыне нехта ўкраў аўтамагнітолу з аўтамабіля “Аўдзі-80”, што знаходзіўся ля гаражоў па вул.Пралетарскай.
* * *
Дакладна невядома, хто і калі забіраўся ў адзін з дамоў у вёсцы Чамяры, але 13 красавіка высветлілася, што адтуль украдзены дарожны веласіпед. Пранік зламыснік у дом, сарваўшы навясны замок. Уладальніца таго дома жыве ў Брэсце, а прыязджае ў Чамяры як на дачу.
Просьба да грамадзян, якія маюць пэўныя звесткі пра гэтыя крадзяжы (аўтамагнітолы ў Абяроўшчыне і веласіпеда ў Чамярах), паведаміць ў райаддзел Следчага камітэта на тэл. 2-11-02 ці 2-18-02, або ў дзяжурную службу райаддзела міліцыі. Ананімнасць гарантуецца.
Это может быть интересно:
-
«Эрудиты» из Пелищ заняли 3 место в интеллектуально-развлекательной игре от БРСМ
-
Шибанова и Володина отправятся на республиканские соревнования по дзюдо
-
Мошенники внедряются в мир флористики
-
Золото «Продэкспо-2025» завоевала компания «Беловежские сыры»!
-
PREMIER LEAGUE 2024-2025 по мини-футболу. Ответные матчи. Белтелеком-Брест – Агро-Пелище