Ранiца 21 лютага у Хадосаўскай базавай школе пачалася незвычайна: настаунiкi беларускай мовы i лiтаратуры Манцэвiч Алена Мiкалаеўна i Епiмашка Надзея Вячэславаўна, апрануўшы нацыянальныя касцюмы, вiншавалi вучняў i настаунiкаў з Днём роднай мовы i ўручалi невялiкiя пазiтыўныя выказваннi i прывiтаннi.
Каля трынаццатай гадзiне настаунiцы разам з вучнямi пicалi рэспублiканскую дыктоўку, прысвечаную вызваленню Беларусi ад нямецка-фашысцкiх захопнiкау.
Затым Алена Мiкалаеўна запрасiла вучняў i настаунiкаў на мерапрыемста, прысвечанае беларускай мове, пад назвай “Таямнiцы беларускiх слоў”. Вучнi 5-6 класаў, апранутыя ў нацыянальныя касцюмы, чыталi вершы беларускiх пiсьменнiкау пра мову. Дзецi з задавальненнем прынялi ўдзел у гульне-вiктарыне.
На прыканцы мерапрыемста вучань 7 класа прачытаў верш-наказ, якi пiсьменнiк В. Шнiп дае кожнаму беларусу:
“Мову родную беражы.
Мовай роднай даражы.
Мову родную шануй…
Мовы роднай не кiдай.
Мову дзецям перадай.
Мовы не аддай на здзек.
Толькi з ею жыцця век”.
Фота з архива Хадосаўскай БШ
Хотите читать актуальные новости Каменца и Каменецкого района первыми?Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/navinykam
Это может быть интересно:
-
Безопасные каникулы: ИДН Каменецкого РОВД и Каменецкий РОЧС провели профилактическое мероприятие для подростков
-
«Шаг к успеху» в ДОЛ «Верба»: Секреты самореализации и уроки ответственности
-
Пеноплекс как шумоизоляционный материал: возможности, ограничения и сравнение с альтернативами
-
Молодость, талант, энергия. Как в Каменце отметили День молодежи и студенчества
-
Опубликовали график плановых отключений электроэнергии в Каменецком районе