З камянчанінам Міхаілам Дземенчуком мяне пазнаё-мілі пісьмы. З імі ў рэдакцыю прыходзілі вершаваныя радкі аб вайне, такія праўдзівыя, што ад іх нібы патыхала попелам пажарышчаў, пылам бясконцых дарог і нечым такім, чаго нам ужо і не зразумець. Што ж павінен быў перажыць чалавек, каб так прачула пісаць? За адказам накіравалася да Міхаіла Філімонавіча.
Яго радзіма – вёска Лавы Навіцкавіцкага сельсавета, што ў 1941-м паўтарыла лёс Хатыні. Мой суразмоўца ўспамінае, як у той дзень немцы далі вяскоўцам паўгадзіны на зборы і спалілі хаты ўшчэнт. У тым ліку і тую, што належала вялікай сям’і Дземенчукоў (бацькі і шасцёра дзяцей: тры дзяўчынкі і тры хлопчыкі). У тым вялікім будынку мелася “кватараваць” школа, у першы клас якой Міша так і не пайшоў. На папялішчах не вучацца…
Спярша Дземенчукі накіраваліся за Кобрын, а потым вярнуліся бліжэй да родных мясцін – у Чарнакі. Пажыць там спакойна не ўдалося – у пачатку лютага 1943-га немцы вывезлі ўсю сям’ю ў Германію на прымусовыя работы, а там іх, як рабоў, выбраў баўэр.
Працавалі на зямлі, за калючым дротам, па другі бок якога – ваенная часць. Міхаіл Філімонавіч не любіць успамінаць перажытае – занадта глыбокая рана.
У лютым 1945-га баўэры раптоўна замітусіліся, пачалі збірацца і аднойчы, прыхапіўшы ўсходніх рабочых, накіраваліся ў цэнтр краіны. На пяты ім наступала Савецкая Армія. Калі да вушэй немцаў даляцелі гукі кананады, яны кінулі на дарозе сваіх остарбайтэраў, каб лягчэй было ўцякаць. У сакавіку ў горадзе Кіслін былыя рабы адчулі жаданы пах свабоды…
Да зборнага пункта ў Варшаве сям’я Дземенчукоў дабіралася пешшу. Адтуль на таварняках прыехалі ў Брэст, а там і да Каменца было недалёка. У ім засталося шмат яўрэйскіх дамоў, гаспадароў якіх напаткаў лёс усіх яўрэяў падчас Другой Сусветнай.
Пад дахам аднаго з іх Міхаіл Філімонавіч пражыў да 1971 года, калі ўжо са сваёй сям’ёй пераехаў ва ўтульную кватэру.
…З Германіі сям’я, на шчасце, вярнулася ў поўным саставе, але палон для тых, хто зведаў яго, ніколі не заканчваецца. Праз год пасля Перамогі з-за падарванага здароўя памёр старэйшы брат, у 1958-м – адна з сясцёр.
У 1946 годзе Міхаіл Дземянчук пачаў вучыцца. Пасля пачатковай паступіў у школу працоўнай моладзі, дзе скончыў сем класаў, быў памочнікам сталяра, а потым і сталяром. Між тым, прыйшоў час службы ў арміі. З асаблівай радасцю ўспамінае мой суразмоўца той час. З Ленінградскага зборнага пункта пайшоў у аднагадовае вучылішча, куды прынялі, улічыўшы веды і другі юнацкі разрад па футболе, а потым накіравалі ў Ваенна-марскі флот на чатыры гады. Вайна і нялёгкая праца пасля яе навучылі Міхаіла працавітасці, адкрытасці і ўменню знаходзіць агульную мову з людзьмі.
Пасля арміі чатыры гады працаваў старшынёй раённага добраахвотнага спартыўнага таварыства “Ураджай”, вазіў у Мінск каманду Камянеччыны на першую Усебеларускую спартакіяду сельскай моладзі (наша валейбольная каманда заняла там другое месца).
Міхаіл Філімонавіч завочна атрымаў сярэднюю адукацыю і наступныя чатыры гады старшынстваваў у Пелішчанскім сельсавеце. Потым перайшоў у камянецкі камбінат бытавога абслугоўвання майстрам па будаўніцтве і працаваў там тры дзесяцігоддзі.
З будучай жонкай – Марыяй Васільеўнай – пазнаёміўся “на глебе” здаровага ладу жыцця, яна мела першы разрад па веласпорце. У сям’і, створанай у 1960-м, нарадзіліся тры дачкі. Сёння старэйшая, Святлана, і сярэдняя, Таццяна, жывуць у Брэсце, а малодшая, Ларыса, – у Каменцы. У Міхаіла Філімонавіча тры ўнучкі, унук і праўнучка.
“Пасля смерці любімай жонкі ў 2010 годзе мяне пацягнула да паперы, – расказвае мой суразмоўца. – Ведаў, што трэба нешта важнае перадаць, каб дзеці і ўнукі зналі. Спрабаваў весці дзённік, але гэта мяне не задавальняла. Неяк стыхійна проза перайшла ў вершы.”
Дачка Ларыса прапанавала аднесці бацькавы творы ў “Навіны Камянеччыны” – так мы набылі новага аўтара. Некаторыя свае вершы ён паслаў супрацоўнікам мемарыяла “Брэсцкая крэпасць” і атрымаў паведамленне, што яны будуць захоўвацца ў музеі. Значыць, ёсць ва ўсім гэтым сэнс.
Настасся НАРЭЙКА.
Фота з сямейнага архіва Дземенчукоў.
Узникам фашизма
Война чёрным смерчем
прошла по стране,
От края до края все было
в огне.
Снаряды и бомбы крушили
все в клочья,
И двигалась стая
фашистская волчья.
То хищные звери
двадцатого века!
Убийцы и гидры с лицом
человека!
Все стали рабами
фашистского рейха
На землях захваченных,
но без успеха!
Рабы двадцатого столетья
И жертвы канувших вождей.
Петля и дуло пистолета –
Удел загубленных людей.
Так сколько ж их фашист
поджег?
Замучил голодом, повесил?
И расстрелял? Как только мог?
Не хватит шестизначных чисел!
Пять с лишним только
миллионов
Угнал и вывез супостат
Из всех советских регионов.
Вернулась третья часть назад.
А остальные там остались
На вражьей проклятой земле
И без могил, крестов на память,
Без адресов лежат во мгле.
Ветераны
Кажется, недавно это было,
Когда из тысяч батарей
Огни Победы в небо взмыли,
К которой шли так много дней.
Салют Победы в сорок пятом
Стал самым радостным
в войне.
Разгромлен сильный враг,
заклятый,
Принесший столько слез
стране.
Они, тогдашние мальчишки,
Винтовку взяв и автомат,
Кто от станка, кто,
бросив книжки,
Ушли на фронт. За рядом ряд.
В боях тех юность закалялась,
Под вой снарядов, взрывы мин.
Закалка на всю жизнь осталась,
И подвиг их примером
стал другим.
Нелегким путь к Победе
оказался,
Друзей теряли лучших
на войне.
Но кто из ада вышел
и живым остался, –
Победе радовались все
вдвойне.
Погоны снявши с гимнастерки,
Взял мастерок – сдал автомат,
Без всякой там артподготовки
На мирный фронт пошел
солдат.
Они трудились, сна не зная,
Все поднимали из руин,
И скоро их страна родная
За труд вручала орден им.
Они – седые Ветераны.
Прошли сквозь пламень
грозных лет,
Спасли Отчизну
и другие страны,
Но высшей гордости у них
за это нет.
Спасибо Вам за подвиг
ратный,
За благородный, мирный труд,
За все спасибо многократно.
Дела их в памяти живут!
Это может быть интересно:
-
46-Й РАЙОННЫЙ СЛЕТ-КОНКУРС ЮНЫХ ИНСПЕКТОРОВ ДОРОЖНОГО ДВИЖЕНИЯ ПРОХОДИТ В КАМЕНЦЕ
-
Освящение пасхальных куличей пройдет в Каменце
-
В «Беловежских сырах» проверили знания истории Великой Отечественной войны
-
КОЛЛЕКТИВ «КАТРЫНКА» ПОДТВЕРЖДАЕТ СВОЕ ВЫСОКОЕ ЗВАНИЕ
-
Об истории, сфере здравоохранения и иных насущных вопросах говорили сегодня в Высоком