У бюджэт раёна за 2012 год паступіла 292 066,1 млн. рублёў даходных крыніц (100,2% да ўдасканаленага гадавога плана), у т. л. уласных даходаў – 120 066,4 млн. рублёў (100,5% да гадавога плана з тэмпам росту 203%).
Паквартальная дынаміка паступленняў у бюджэт раёна па ўласных даходах склала: першы квартал – 25 130,3 млн. рублёў (20,9%), другі – 29 199,2 млн. рублёў (24,3%), трэці – 30 860,3 млн. рублёў (25,7%), чацвёрты – 34 876,6 млн. рублёў (29,1%).
У мінулым годзе асноўная частка ўласных даходаў бюджэту раёна сфармавана за кошт паступленняў падаходнага падатку (41 095,5 млн. рублёў, ці 34,2%), падатку на дабаўленую вартасць (27 467,5 млн. рублёў, ці 22,9%), падатку на нерухомасць (18 371,0 млн. рублёў, ці 15,3%), адзінага падатку на вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі (9 029,1 млн. рублёў, ці 7,5%).
Асноўны аб’ём паступленняў у раённы бюджэт забяспечылі шэсць найбольш буйных суб’ектаў гаспадарання: КУШВП ЖКГ “Камянецкая ЖКГ”, ААТ “Белавежскі”, “Камянецкі райаграсэрвіс”, СААТ “Белавежскія сыры”, ГНУ НП “Белавежская пушча”, турыстычны комплекс “Белавежская пушча”.
Па стане на 1 студзеня бягучага года запазычанасць па падатках і зборах у бюджэт раёна склала 0,3 млн. рублёў, у тым ліку запазычанасць фізічных асоб па падатках і зборах, спагнанне якіх адбываецца ў судовым парадку, – 0,3 млн. рублёў. У параўнанні з 1 студзеня 2012 года запазычанасць знізілася на 5,7 млн. рублёў.
Бюджэт раёна па выдатках на ўтрыманне выкананы на 282 706,4 млн. рублёў, ці на 98,9%.
У структуры выдаткаў на ўтрыманне ўстаноў сацыяльнай сферы найбольшую ўдзельную вагу займаюць выдаткі па фінансаванні галін “Адукацыя” – 112 436,9 млн. рублёў (39,8%) і “Ахова здароўя” – 60 408,8 млн. рублёў (21,4%). Значная сума зрасходавана на “Жыллёва-камунальныя паслугі і жыллёвае будаўніцтва” – 62 846,9 млн. рублёў (22,2%). У галінах “Фізічная культура, спорт, культура і сродкі масавай інфармацыі” выдаткі склалі 19 589,6 млн. рублёў (6,9% ад агульнай сумы выдаткаў), “Нацыянальная эканоміка” – 8 738,5 млн. рублёў (3,1%), “Сацыяльная палітыка” – 7 905,0 млн. рублёў (2,8%).
Фінансавы аддзел райвыканкама вядзе сістэматычную і мэтанакіраваную работу з насельніцтвам. За 2012 год у аддзел паступіла 13 зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб аб вяртанні плацяжоў з бюджэту. Усе звароты задаволены ў поўным аб’ёме. Паўторных няма. Усе звароты, якія паступаюць у аддзел ад грамадзян, разглядаюцца ў вызначаныя тэрміны (да 15 каляндарных дзён).
Людміла ЖАМОЙЦІНА,
начальнік фінансавага аддзела райвыканкама.
Это может быть интересно:
-
Сегодня у жителей района была возможность обратиться со своими вопросами к депутатам всех уровней
-
Прямые телефонные линии. Январь
-
Подводим итоги года с Оксаной Высогроцкой
-
Директор Каменецкой детской школы искусств Николай Кравчинский о своей общественной деятельности
-
Решение об определении помещений для проведения встреч кандидатов в Президенты Республики Беларусь, их доверенных лиц с избирателями, а также для предвыборных собраний, организуемых избирателями