Брэсцкая міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету нагадвае рыбаловам-аматарам, што ў адпаведнасці з п.138 Правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства, зацверджаных Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8.12.2005 года №580, з 15 кастрычніка па 15 ліпеня ў рыбалоўных угоддзях устаноўлена забарона на лоўлю рака вузкапалага.
Забароны на розныя віды рыб (шчупак, налім, сом звычайны) устанаўліваюцца штогод з мэтай захавання рыбных рэсурсаў і стварэння спрыяльных умоў для іх узнаўлення ў перыяд нерасту.
Рыбаловам-аматарам неабходна ведаць, што за парушэнні патрабаванняў правілаў рыбалоўства прадугледжана адміністрацыйная адказнасць паводле ч.1 арт.15.35 Кодэкса аб адміністрацыйных парушэннях Рэспублікі Беларусь, у адпаведнасці з якой за здабычу рыбы (ракаў) – штраф ад 10 да 50 базавых велічынь (памер БВ – 100 тыс. руб.).
Акрамя гэтага, за ўрон, нанесены навакольнаму асяроддзю, г. зн. за кожную асобіну рака незалежна ад вагі і памеру, здабытую ў перыяд забароны, неабходна заплаціць іх таксавы кошт у трайным памеры. Напрыклад, за 1 асобіну рака вузкапалага – 1,5 базавай велічыні.
Усім грамадзянам, якія валодаюць інфармацыяй аб парушэннях прыродаахоўнага заканадаўства, паведамляем нумар тэлефона “гарачай лініі” Брэсцкай міжраённай і абласной інспекцый аховы жывёльнага і расліннага свету – 20-70-00.
Это может быть интересно:
-
Прямые телефонные линии. Январь
-
Подводим итоги года с Оксаной Высогроцкой
-
Директор Каменецкой детской школы искусств Николай Кравчинский о своей общественной деятельности
-
Решение об определении помещений для проведения встреч кандидатов в Президенты Республики Беларусь, их доверенных лиц с избирателями, а также для предвыборных собраний, организуемых избирателями
-
Решение о выделении на территории участков для голосования мест для размещения агитационных печатных материалов кандидатов в Президенты Республики Беларусь