Адзінаццацікласніца Дар’я Белая – гонар Белавежскай СШ. Яна не толькі адна прадстаўляла ўсіх адзінаццацікласнікаў раёна на абласным этапе алімпіяды па хіміі, але і паедзе на рэспубліканскую навукова-практычную канферэнцыю, дзе прадставіць сваю работу “Інтэгральная ацэнка навакольнага асяроддзя пас.Белавежскі”.
Пад кіраўніцтвам настаўніцы біялогіі Валянціны Браніславаўны Клімавай Даша вызначыла самыя забруджаныя месцы пасёлка, вывучаючы бярозавае лісце. “Хацела паказаць, што праблема існуе, – тлумачыць юная даследчыца. – Забруджванне паветра выклікае насцярожанасць, з ім трэба змагацца.”
Самы любімы прадмет Дар’і – матэматыка. Яе ды яшчэ хімію і беларускую мову дзяўчына рыхтуецца здаваць падчас паступлення ў Беларускі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт (спецыяльнасць – хімік, інжынер-тэхнолаг па сертыфікацыі і маркетынгу).
Прыкладам упартасці і мэтанакіраванасці для Дашы з’яўляецца яе старэйшая сястра Жэня, якая ў свой час старанна вучылася ў Белавежскай школе, атрымала прафесію эканаміста, а цяпер працуе ў галоўным гаспадарчым упраўленні ўпраўлення пры Прэзідэнце РБ.
У вольны час Дар’я Белая слухае музыку і не абы-якую – альтэрнатыўны рок і транс-музыку. Канцэрт любімага спевака Арміна ван Бюрэна ў Мінску – абавязковае для наведвання мерапрыемства. З вялізнага мора кіно дзяўчына выбірае фільмы крымінальна-дэтэктыўнага жанру. Сярод кніг любімыя – “Знак бяды” В. Быкава, “Грозовой перевал» Э.Бронтэ, “Джэйн Эйр” Ш.Бронтэ.
“Для таго, каб дасягнуць сваёй мэты, трэба выкладвацца напоўніцу, не кідаць распачатага і працаваць, працаваць, працаваць, – акрэслівае сваё жыццёвае крэда Дар’я. – Нельга спадзявацца толькі на магчымасці, дадзеныя прыродай.”
Это может быть интересно:
-
РАСПИСАНИЕ БОГОСЛУЖЕНИЙ В ХРАМАХ КАМЕНЦА
-
График плановых отключений электроэнергии в Каменецком районе
-
ШАГ: «Молодость – время выбора»: Молодые избиратели-будущее государства» прошел в Новицковичской СШ
-
Ситуация с водой в Беловежском. Новый комментарий ЖКХ
-
В Турне Большой состоялось первое совещание штаба, посвященное подготовке к «Дожинкам-2025»